Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Май 2018

Нацыянальная выстаўка Беларусі адкрылася ў сталіцы Таджыкістана Душанбэ

15 мая, Душанбэ /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальная выстаўка Беларусі афіцыйна адкрылася ў сталіцы Таджыкістана Душанбэ. Чырвоную стужку на ўваходзе ў экспазіцыю ва ўрачыстай абстаноўцы перарэзалі прэзідэнты Беларусі і Таджыкістана Аляксандр Лукашэнка і Эмамалі Рахмон, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Выстаўка ў Таджыкістане - адна з буйнейшых нацыянальных экспазіцый Беларусі за апошнія гады.

Першапачаткова планавалася, што Нацыянальная выстаўка Беларусі ў Таджыкістане прадоўжыцца па 17 мая, аднак у самым пачатку агляду экспазіцыі Эмамалі Рахмон выказаў меркаванне, што тры дні - вельмі кароткі перыяд для таго, каб усе жадаючыя маглі паўнацэнна азнаёміцца з магчымасцямі супрацоўніцтва з Беларуссю і прапануемым асартыментам прадукцыі. Кіраўнік беларускай дзяржавы згадзіўся з гэтым. У выніку было даручана, каб замест трох дзён выстаўка працавала на працягу тыдня. Агульная яе плошча - 2 тыс. 233 кв.м, у тым ліку ў павільёне - 953 кв.м, на адкрытай пляцоўцы - 1 тыс. 280 кв.м.

Удзел у выстаўцы прымаюць 147 арганізацый, уключаючы рэспубліканскія органы дзяржкіравання і іншыя арганізацыі, падпарадкаваныя ўраду.

На галіновых раздзелах выставачнай экспазіцыі прадстаўлены арганізацыі, якія працуюць у сферах харчовай прамысловасці, машынабудавання, прамысловага і спецыялізаванага абсталявання, бытавога прыборабудавання, адукацыі, навукі і тэхналогіі, інавацыйнай дзейнасці, медыцыны і фармацэўтыкі, спорту і турызму, хіміі і нафтахіміі, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці, сувязі і інфарматызацыі, вытворчасці будматэрыялаў, кнігавыдання і паліграфіі.

На адкрытай пляцоўцы прадстаўлена некалькі дзясяткаў адзінак ААТ "Амкадор", ААТ "МТЗ", ААТ "МАЗ", ААТ "Гомсельмаш", ААТ "Бабруйскаграмаш", ААТ "Лідаграпраммаш".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі