Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

3 Dec 2015

Надзея Скардзіна заняла 6-е месца ў індывідуальнай гонцы Кубка свету ў Эстэрсундзе

3 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская біятланістка Надзея Скардзіна заняла 6-е месца ў індывідуальнай гонцы на 15 км Кубка свету ў шведскім Эстэрсундзе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пераможцай стала Даратэя Вірэр. Рэзультат італьянкі - 42 мін 17,0 сек. Другой фінішавала францужанка Мары Дарэн Абер, якая адстала на 14,1 сек. Украінка Алена Підгрушная фінішавала трэцяй, уступіўшы першаму месцу 37,8 сек.

Надзея Скардзіна правяла гонку, не дапусціўшы промахаў на чатырох агнявых рубяжах, але прайграла Даратэі Вірэр у хадзе па дыстанцыі больш як мінуту. Адставанне беларускі - 1 мін 04,1 сек. Настасся Дубарэзава, якая таксама страляла дакладна, паказала 12-ы час па выніках індывідуальнай гонкі, Ірына Крыўко фінішавала на 22-м месцы, Надзея Пісарава стала 50-й, Дар'я Юркевіч, дапусціўшы пяць промахаў, апынулася на 59-м радку ў падагульняючым пратаколе. Навічок беларускай каманды Хрысціна Ільчанка размясцілася на 69-й пазіцыі.

У мінулым сезоне Надзея Скардзіна ў Эстэрсундзе ў індывідуальнай гонцы заняла таксама высокае месца - чацвёртае.

У суботу, 5 снежня, на першым этапе Кубка свету пройдуць жаночы і мужчынскі спрынты, 6 снежня выступленне ў Эстэрсундзе завершыцца гонкамі праследавання ў жанчын і мужчын.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі