Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

10 Feb 2016

Набор паштовак "Алімпійскія зоркі Беларусі" выпушчаны да 25-годдзя НАК

Набор паштовак "Алімпійскія зоркі Беларусі" выпушчаны да 25-годдзя НАК10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Набор паштовак "Алімпійскія зоркі Беларусі" і буклет "Алімпійская слава Беларусі" выпушчаны да 25-годдзя Нацыянальнага алімпійскага камітэта, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК.

Набор "Алімпійскія зоркі Беларусі" складаецца з 15 паштовак, на якіх адлюстраваны 20 чэмпіёнаў Гульняў з 1994 па 2014 гады ў складзе суверэннай каманды Беларусі.

У буклеце "Алімпійская слава Беларусі" расказваецца аб стварэнні НАК, прадстаўлены айчынныя алімпійскія чэмпіёны, якія выступалі ў складзе зборных СССР, СНД і Рэспублікі Беларусь.

Абодва выданні - сумесны праект НАК, Міністэрства інфармацыі, выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі". Выпушчаны на беларускай і англійскай мовах.

Прэзентацыя набору паштовак і буклета адбудзецца 10 лютага з 14.30 да 15.30 на Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы ў "Белэкспа" (пр. Пераможцаў, 14) на стэндзе выдавецтва "Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі". У аўтограф-сесіі прымуць удзел алімпійскія чэмпіёны Ала Цупер і Антон Кушнір (фрыстайлісты), Яніна Правалінская-Карольчык (лёгкая атлетыка).

Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі створаны 22 сакавіка 1991 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі