18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кірмаш інавацыйных ідэй - 2013 пройдзе 20 лістапада ў Мінску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле прадпрымальніцтва камітэта эканомікі Мінгарвыканкама.
Мерапрыемства ўрачыста адкрыецца ў Мінскай гарадской ратушы. Арганізатарамі выступаюць Мінгарвыканкам, ТАА "Мінскі гарадскі тэхнапарк" і Бізнес-саюз прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя прафесара М.С.Куняўскага. Мэта правядзення кірмашу - садзейнічанне ўкараненню навукова-тэхнічных распрацовак у вытворчасць і развіццё рыначных адносін у інавацыйнай сферы.
Для ўдзелу ў кірмашы адабраны 89 інавацыйных праектаў у сферы АПК, машынабудавання, аховы здароўя, энергазберажэння, будаўніцтва.
У праграме мерапрыемства - інтэрактыўныя прэзентацыі інавацый, іх абмеркаванне, правядзенне перагавораў з патэнцыяльнымі пакупнікамі, вырашэнне пытанняў рэалізацыі праектаў. Запланавана таксама правядзенне круглага стала "Мадэрнізацыя і інавацыйнае развіццё: праблемы і шляхі інтэнсіфікацыі".
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|