Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Кст 2012

На Беларускім інвестыцыйным форуме чакаецца 500 удзельнікаў

18 кастрычніка, Мінск /Лілія Крапівіна - БЕЛТА/. На Беларускім інвестыцыйным форуме, які пройдзе ў Мінску 15-16 лістапада, чакаецца да 500 удзельнікаў. Пра гэта паведаміў сёння журналістам дырэктар Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі Дзмітрый Клеўжыц, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

З усіх удзельнікаў больш за 70% складуць замежныя інвестары. На папярэдніх інвестфорумах суадносіны інвестараў і іншых удзельнікаў складалі прыкладна 50 на 50, падкрэсліў Дзмітрый Клеўжыц, адзначыўшы, што гэта адно з адрозненняў цяперашняга мерапрыемства ад папярэдніх.

Ужо месяц, як вядзецца рэгістрацыя ўдзельнікаў форуму праз сайт агенцтва. На дадзены момант зарэгістравалася больш за 100 удзельнікаў. "Цікавасць з боку інвестараў да форуму ёсць, - адзначыў Дзмітрый Клеўжыц. - Інвестары гатовыя ўкладвацца, развіваць, ствараць тут новыя прадпрыемствы, выходзіць з новымі ідэямі, прадуктамі, тэхналогіямі". У доказ гэтага факту ён таксама паведаміў, што ў першым паўгоддзі 2012 года ў эканоміку краіны прыйшло $ 661 млн. прамых замежных інвестыцый. З іх больш за 60% - рэінвеставанне прыбытку. "Гэта першакласны вынік, калі кампанія з замежнымі інвестыцыямі рэінвесціруе свой прыбытак, гэта паказвае, што інвестар давярае, разумее, што гэта менавіта той рынак, дзе можна развівацца, той рынак, куды можна рэінвесціраваць прыбытак", - падкрэсліў Дзмітрый Клеўжыц.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі