Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Крс 2014

Міжнародныя спаборніцтвы па выездцы пройдуць 10-13 красавіка ў Ратамцы

9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародныя спаборніцтвы па выездцы пройдуць 10-13 красавіка бягучага года ў Ратамцы (Мінскі раён). Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Федэрацыі коннага спорту.

Спаборніцтвы па выездцы праводзяцца сярод дарослых спартсменаў па праграмах Вялікага, Малога і Сярэдняга прызоў, юнакоў па юнацкіх праграмах і спартсменаў на маладых конях па праграмах для маладых коней пяці і шасці гадоў. За прызы будуць змагацца прадстаўнікі чатырох краін - Украіны, Літвы, Расіі і Беларусі.

Спартыўныя пары на працягу чатырох дзён разыграюць 13 камплектаў узнагарод. У спаборніцтвах плануюць удзел 97 спартыўных пар.

У склад каманды Беларусі, якая выступае па алімпійскай праграме, уваходзяць прадстаўніцы Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі коннага спорту і конегадоўлі майстры спорту міжнароднага класа Кацярына Варчэня, Святлана Лойка, Галіна Зотава, майстар спорту Надзея Фёдарава і прадстаўніца Магілёўскага цэнтра алімпійскага рэзерву па конным спорце і сучасным пяцібор'і - майстар спорту Ала Ніканорава.

У фінале міжнародных спаборніцтваў удзельнічаюць лепшыя коннікі Вялікага прыза. Адвольная музычная праграма КЮР уяўляе сабой мастацкую кампазіцыю са складаных элементаў вышэйшай школы верхавой язды. Яна ўключае ў сябе пасаж, піафэ, піруэты на галопе, змену ног на галопе у адзін і два тэмпы і іншыя элементы на рысі і галопе. Акрамя таго, конь павінен паказаць рух прыбаўленым і сабраным крокам.

У складзе судзейскай калегіі - два афіцыйныя міжнародныя суддзі Войцэх Маркоўскі (Польшча) і Сюзана Хоевенаарс (Аўстралія), міжнародны суддзя Мая Штукелей (Славенія), Пітэр Энгель (Германія), Ірына Лудзіна (Расія), Людміла Глеб і Наталля Рубашко (Беларусь).

Спаборніцтвы фінансуюцца Беларускай федэрацыя коннага спорту, Міністэрствам спорту і турызму, Рэспубліканскім цэнтрам алімпійскага рэзерву па конным спорце і канегадоўлі.

Як адзначылі ў федэрацыі, 12 і 13 красавіка паралельна з правядзеннем спаборніцтваў будзе праводзіцца забаўляльная праграма для дзяцей і дарослых, арганізаваны пракат коней, конкурсы з розыгрышам падарункаў і прызоў, паказ мадэлей коннай моды еўрапейскіх вытворцаў і паказальныя выступленні ў перапынках паміж праграмамі.

Міжнародныя спаборніцтвы па выездцы праходзяць у Беларусі штогод. А з 2011 года яны праводзяцца ў сучасным крытым манежы Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі коннага спорту і конегадоўлі ў Ратамцы. Высокую ацэнку міжнародных экспертаў атрымалі міжнародныя спаборніцтвы для юнакоў і юніёраў, праведзеныя ў 2012 і 2013 гадах у манежы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі