Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

28 Ліс 2012

Міжнародны конкурс спевакоў - выканаўцаў італьянскай оперы пройдзе ў Мінску 16-23 снежня

28 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны конкурс спевакоў - выканаўцаў італьянскай оперы (Competizione dell'opera) пройдзе ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі 16-23 снежня ў час ІІІ Мінскага міжнароднага каляднага опернага форуму. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў тэатры.

Вакальныя спаборніцтвы будуць арганізаваны ў Беларусі ўпершыню. Іх праграма ўключае папярэднія праслухоўванні вакалістаў, паўфінал і фінал. Фінал і гала-канцэрт лаўрэатаў пройдуць 22-23 снежня ў суправаджэнні сімфанічнага аркестра беларускага Вялікага тэатра оперы і балета. Дырыжор - Даніэль Мантанэ.

У 2012 годзе папярэднія праслухоўванні Competizione dell'opera прайшлі ўжо ў Вене і Дрэздэне, іх таксама плануецца правесці ў Сочы (1 снежня), Маскве (3 снежня) і Мінску (15 снежня).

Сярод членаў журы прэстыжнага міжнароднага конкурсу - прафесар Ханс-Іаахім Фрай (старшыня судзейскай калегіі); мастацкі кіраўнік Дзяржаўнай оперы Браўншвейга Ута-Хрысцін Дэперман (Германія); народны артыст Грузіі саліст Тбіліскага дзяржаўнага тэатра оперы і балета Тэймураз Гугушвілі; генеральны дырэктар Варшаўскай Нацыянальнай оперы Вальдэмар Дамброўскі; гендырэктар Львоўскага Нацыянальнага тэатра оперы і балета Тадэй Едэр; гендырэктар Латвійскай нацыянальнай оперы Андрэйс Жагарс; дырэктар Сафійскага Нацыянальнага тэатра оперы і балета прафесар Пламен Карталаў; саліст оперы Курт Рыдл (Аўстрыя), саліст оперы Міхаіл Рысаў (Італія); народная артыстка СССР і Украіны, салістка Нацыянальнай оперы Украіны Марыя Cцефюк; народны артыст Беларусі, саліст Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі Сяргей Франкоўскі; заслужаная артыстка Беларусі, салістка беларускага Вялікага тэатра Ніна Шарубіна; гендырэктар Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета імя А.Наваі Бахтыяр Якубаў (Узбекістан).

Пераможцы конкурсу будуць удастоены грашовых прэмій. Таксама знойдуць уладальнікаў прыз глядацкіх сімпатый і спецыяльныя ўзнагароды.

Міжнародны конкурс спевакоў - выканаўцаў італьянскай оперы ўпершыню быў арганізаваны ў 1996 годзе, калі прафесар Герман Раўэ, на той час прэзідэнт Гамбургскай вышэйшай школы музыкі і тэатра, арганізаваў оперны конкурс I Cestelli. З 2001 года музычныя спаборніцтвы праводзіліся ў Дрэздэне.

Пад кіраўніцтвам прафесара Ханса-Іаахіма Фрая конкурс набыў сусветную папулярнасць. Гэта адзінае пеўчае спаборніцтва, удзельнікі якога прадстаўляюць выключна італьянскі і італамоўны рэпертуар ва ўсёй яго разнастайнасці: ад старадаўняй музыкі да музыкі ХХ стагоддзя. Папярэднія адборы вакалістаў праводзяцца па ўсім свеце - у краінах Еўропы, Азіі, Амерыкі.

У 2011 годзе Competizione dell'opera ўпершыню выйшаў за межы Германіі - яго паўфінал і фінал адбыліся ў Маскве на сцэне Вялікага тэатра Расіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі