Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

22 Apr 2013

Міжнародная выстаўка "СМІ ў Беларусі" і форум "ТІБО-2013" адкрыюцца ў Мінску 23 красавіка

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. XVII Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "СМІ ў Беларусі" пройдзе сумесна з ХХ Міжнародным спецыялізаваным форумам па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях "ТІБО-2013" у Мінску 23-26 красавіка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі арганізатары мерапрыемства.

У выстаўцы "СМІ ў Беларусі" штогод прымаюць удзел друкаваныя і электронныя сродкі масавай інфармацыі, інфармацыйныя агенцтвы і інтэрнэт-правайдары, распаўсюджвальнікі друкаванай прадукцыі і рэкламныя арганізацыі, выдавецтвы і друкарні. У 2012 годзе на медыяфоруме было больш за 40 экспанентаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Кітая, Кубы, Індыі, Турцыі. Удзельнікаў і гасцей выстаўкі традыцыйна чакае насычаная і цікавая праграма: прэзентацыі друкаваных выданняў, тэле- і радыёканалаў, інтэрнэт-сайтаў, майстар-класы, семінары і круглыя сталы. 

На юбілейным "ТІБО-2013" плануецца падвесці некаторыя вынікі развіцця інфармацыйнага грамадства ў Беларусі, выявіць праблемы і выпрацаваць прапановы па павышэнню эфектыўнасці расходавання бюджэтных сродкаў у галіне інфарматызацыі. Форум накіраваны таксама на папулярызацыю на беларускім рынаку найноўшых тэхналагічных рашэнняў, садзейнічанне развіццю нацыянальнай інфармацыйнай індустрыі і прадпрымальніцтву ў IT-сферы, удасканаленне сістэмы падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі IT-спецыялістаў.

Арганізатарамі XVII Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "СМІ ў Беларусі" і XX Міжнароднага форуму па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях "ТІБО-2013" выступаюць міністэрства сувязі і інфарматызацыі, інфармацыі, ЗАТ "Тэхніка і камунікацыі" і іншыя.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі