Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

20 Mar 2014

Міжнародная выстаўка "Радасць Вялікадня" пройдзе 21-25 красавіка ў Мінску

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ХII Міжнародная выстаўка "Радасць Вялікадня" пройдзе ў Мінску ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (БНТУ) 21-25 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў Беларускім Экзархаце.

Цяперашняя экспазіцыя будзе прысвечана 700-годдзю з дня нараджэння прападобнага Сергія Раданежскага і 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На экспазіцыі, як чакаецца, пройдуць розныя дабрачынныя акцыі ў падтрымку ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

Як адзначаюць у аргкамітэце, мэта міжнароднай велікоднай выстаўкі - духоўна-маральнае выхаванне моладзі, развіццё патрыятызму, устанаўленне і развіццё кантактаў паміж навуковымі, грамадскімі, культурнымі, маладзёжнымі і дабрачыннымі арганізацыямі Беларусі і іншых дзяржаў.

Арганізатары выстаўкі - БНТУ, Беларускі Экзархат і Міжнародная асацыяцыя выпускнікоў ВНУ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі