Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Чэр 2018

Міжнародная выстаўка "Белагра-2018" адкрываецца сёння ў Мінскім раёне

5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урачыстае адкрыццё міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "Белагра-2018" адбудзецца сёння ў гандлёва-лагістычным цэнтры "Глобус Парк" у аграгарадку Шчомысліца Мінскага раёна, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Удзел у выстаўцы прымуць 536 кампаній з 28 краін, сярод якіх Аўстрыя, Вялікабрытанія, Германія, Данія, Іспанія, Італія, Польшча, Расія, ЗША, Украіна, Фінляндыя і іншыя.

Калектыўныя экспазіцыі прадставяць Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства прамысловасці, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, канцэрн "Белдзяржхарчпрам", Белкаапсаюз і іншыя міністэрствы і ведамствы Беларусі. Асобнымі экспазіцыямі будуць прадстаўлены прадпрыемствы Чэхіі, Індыі, Пакістана, Кіраўскай вобласці Расіі.

На адкрытай пляцоўцы выстаўкі прэзентуюць больш за 300 узораў сучаснай тэхнікі, якая прымяняецца ў сельскай гаспадарцы. Будзе шырока прадстаўлена тэхніка для ўнясення угнаенняў і аховы раслін, для ўборкі збожжавых і нарыхтоўкі кармоў, машыны для меліярацыйных работ, вырошчвання і ўборкі бульбы, цукровых буракоў і іншай агародніны. Сельгаспрадукцыя, машыны, абсталяванне будуць дэманстравацца ў тэхналагічным ланцужку з сучаснымі энергазберагальнымі тэхналогіямі ўсіх галін, звязанымі як з вытворчасцю прадукцыі, так і з яе перапрацоўкай, транспарціроўкай, захоўваннем і рэалізацыяй.

Штогод "Белагра" становіцца адной з галоўных пляцовак для дзелавых перагавораў. У гэтым годзе выстаўку наведаюць больш за 20 афіцыйных дэлегацый з розных краін. У час тэматычных канферэнцый і семінараў будуць абмяркоўвацца такія пытанні, як забеспячэнне канкурэнтаздольнасці сельгаспрадукцыі, выкарыстанне зямельных рэсурсаў з пункту гледжання экалагічнай і эканамічнай эфектыўнасці, перспектывы супрацоўніцтва Беларусі з краінамі блізкага і далёкага замежжа ў сферы вытворчасці інавацыйных тэхналогій для сельскай гаспадаркі.

Праграма выстаўкі напоўнена практычнымі дэманстрацыямі, прэзентацыямі і майстар-класамі. Запланаваны і конкурсы, у прыватнасці дэгустацыйны "Чэмпіён смаку", "Лепшы араты", конкурс на лепшую племянную карову.

Акрамя "Белагра-2018" у час Беларускага аграпрамысловага тыдня з 5 па 10 чэрвеня ў Мінскім раёне пройдуць міжнародныя спецыялізаваныя выстаўкі "Белферма", "Белпрадукт", "Прадмаш. Холад. Упак".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі