Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Снж 2017

Міхаіл Гардзяйчук прызнаны лепшым футбалістам Беларусі 2017 года

Міхаіл Гардзяйчук прызнаны лепшым футбалістам Беларусі 2017 года19 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Форвард барысаўскага БАТЭ Міхаіл Гардзяйчук прызнаны лепшым футбалістам Беларусі па выніках 2017 года. Такі рэзультат традыцыйнага штогадовага апытання, зацверджаны 19 снежня на заключным пасяджэнні выканкама асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Міхаіл Гардзяйчук таксама стаў лепшым бамбардзірам 27-га чэмпіянату Беларусі, забіўшы 18 мячоў.

Прызы лепшых па гульнявых амплуа атрымаюць яшчэ два прадстаўнікі чэмпіёнаў краіны - галкіпер Дзяніс Шчарбіцкі і сербскі абаронца барысаўчан Неманья Мілунавіч. Украінскі легіянер мінскага "Дынама" Аляксандр Наёк названы лепшым паўабаронцам 27-га чэмпіянату Беларусі.

Спецыяльны прыз імя Аляксандра Пракапенкі "За футбольны талент і самааддачу ў гульні за Беларусь" атрымае паўабаронца барысаўскага БАТЭ Ігар Стасевіч.

Лепшым беларускім трэнерам 2017 года прызнаны Віктар Ганчарэнка. Раней ён узначальваў БАТЭ, а цяпер трэніруе маскоўскі ЦСКА. Пад яго кіраўніцтвам армейцы ўваходзяць у лік лідараў расійскага чэмпіянату, а таксама нядрэнна правялі групавы этап Лігі чэмпіёнаў, выйшаўшы ў 1/16 фіналу Лігі Еўропы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі