Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Май 2015

Музыканты з сямі краін выступяць у Мінску на джазавых вечарах

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маштабны музычны праект "Джазавыя вечары з Банкам БелВЭБ" пройдзе ў Мінску 6, 13 і 20 чэрвеня, паведамілі сёння журналістам арганізатары музычнага форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Фестываль разгорнецца на плошчы Свабоды, каля сталічнай ратушы. Ён збярэ гасцей з Вялікабрытаніі, Даніі, Швецыі, Польшчы, Германіі, Францыі і Беларусі. У прыватнасці, 6 чэрвеня канцэрт адкрые дацкі вакаліст і мультыінструменталіст Мадс Маціяс. Сваю праграму ён прадставіць пры ўдзеле піяніста Пітэра Разендаля і беларускіх джазменаў Аляксандра Старажука і Уладзіміра Бялова. Потым на сцэну выйдуць музыканты са Швецыі - квінтэт Copro. У канцы музычнага дня выступіць Трыа Канстанціна Гарачага (Беларусь). Сярод іншых удзельнікаў фестывалю - польская спявачка, піяністка і кампазітар Беата Пшыбытэк і яе група, французскі музыкант Нгуен Ле ў складзе трыа "Агонь і вада". Чакаецца прыезд аднаго з самых моцных джазавых выканаўцаў Дзяніса Баптыста, якога называюць "іконай брытанскага джаза". Ён сыграе з беларускім "Яблычным чаем".

Фестываль пройдзе ў Мінску ўжо трэці раз. Як правіла, ён збіраў 2-2,5 тыс. гледачоў. Максімальна пляцоўка можа ўмясціць да 5 тыс. чалавек. Як адзначыў намеснік начальніка ўпраўлення - начальнік аддзела ўстаноў культуры і культурна-асветнай работы Мінгарвыканкама Сяргей Мядзведзеў, у гэтым годзе арганізатары традыцыйна адмовяцца ад сядзячых партэраў. "Цяпер прапрацоўваем пытанне аб спецыяльна выдзеленай зоне для людзей з абмежаванымі магчымасцямі перамяшчэння", - сказаў ён.

Праект "Джазавыя вечары з Банкам БелВЭБ" рэалізуецца фондам "Ідэя" пры падтрымцы Мінгарвыканкама і канцэртнага агенцтва "Эквілібрыум АРТС". Генеральным партнёрам фестывалю выступае банк БелВЭБ. Праект падтрыманы пасольствам Францыі ў Беларусі, пасольствам Італіі ў Беларусі, Інстытутам імя Гётэ ў Мінску, Польскім інстытутам у Мінску.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі