Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

6 Nov 2015

Мужчынская і жаночая нацыянальныя зборныя Беларусі па біятлоне адправіліся на збор у фінскі Вуакаці

6 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мужчынская і жаночая нацыянальныя зборныя Беларусі па біятлоне адправіліся на збор у фінскі Вуакаці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай федэрацыі біятлона.

У гэтым горадзе абедзве каманды будуць трэніравацца да 18 лістапада, пасля чаго беларускія біятланісты пераедуць у Контыялахты, дзе пройдзе заключная фаза падрыхтоўкі да сезона.

На вучэбна-трэніровачны збор у Фінляндыю адправіліся Надзея Скардзіна, Надзея Пісарава, Настасся Дубарэзава, Ганна Сола, Ірына Крыўко, Марыя Панфілава, Дзінара Алімбекава, Уладзімір Чапелін, Юрый Лядаў, Дзмітрый Дзюжаў, Сяргей Бачарнікаў, Віктар Крыўко, Максім Варабей, Раман Елятноў, Віталь Казлоўскі.

25 лістапада каманда накіруецца ў шведскі Эстэрсунд для ўдзелу ў першым этапе Кубка свету, які стартуе 29 лістапада адзіночнымі змешанымі і змешанымі эстафетамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі