Мірны і Освальд пераможна стартавалі на Australian Open | Афіцыйныя прэс-рэлізы, Беларусь
У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

17 Стд 2018

Мірны і Освальд пераможна стартавалі на Australian Open

17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларус Максім Мірны і аўстрыйскі тэнісіст Філіп Освальд пераможна стартавалі ў мужчынскім парным разрадзе адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У сваім першым матчы Мірны і Освальд сустракаліся сёння з італьянска-ізраільскім тандэмам Томас Фабіяна / Дудзі Села і перамаглі - 7:6 (7:5), 3:6, 7:6 (7:4). Яшчэ адзін беларускі тэнісіст Андрэй Васілеўскі і чыліец Ханс Падліпнік-Касцілья згуляюць з аргенцінскім дуэтам Гвіда Пелья / Дыега Шварцман.

У спаборніцтвах жаночых пар беларуска Арына Сабаленка і расіянка Вераніка Кудзярметава будзе сапернічаць з дуэтам Сарана Кірсця (Румынія) / Беатрыс Хадад Мая (Бразілія).

Аляксандра Сасновіч 18 студзеня ў паядынку 1/32 фіналу адзіночнага разраду згуляе з харвацкай тэнісісткай Мір'янай Лучыч-Бароні. У першай сустрэчы цяперашняга Australian Open Аляксандра выйграла ў амерыканкі Крысціны Макхейл у двух сэтах - 6:3, 6:2.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Платныя дарогі ў Беларусі
Як наведаць Беларусь без візы
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску