Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

12 Крс 2016

Мотасезон стартуе ў Беларусі 16 красавіка

12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мотасезон у Беларусі плануецца адкрыць 16 красавіка, паведамілі БЕЛТА арганізатары.

У праграме, якая разгорнецца на пляцоўцы каля мінскага Палаца спорту, - традыцыйны мотапарад, спецыяльныя акцыі і конкурсы для матацыклістаў.

Мерапрыемства адбудзецца ў час ІІІ Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "Мотавелаэкспа". З 14 па 16 красавіка пляцоўка каля Палаца спорту ператворыцца ў тэрыторыю актыўнага адпачынку і яркіх шоу-праграм. У гэтыя дні гасцей форуму чакаюць спаборніцтвы, паказальныя выступленні ўдзельнікаў, майстар-класы, тэст-драйвы, прэзентацыі і розыгрышы.

Выстаўка прадставіць вядучых вытворцаў, шырокі асартымент тавараў для мотааматараў і веласіпедыстаў (экіпіроўка і аксесуары, запчасткі, масла і інш). Асобная экспазіцыя будзе прысвечана кастамайзінгу і спецыялістам у галіне аэраграфіі.

Наведвальнікаў чакае насычаная праграма. Час правядзення спецыяльна разлічаны для зручнасці розных узроставых груп. Напрыклад, "Бегавелагонка" для ўдзельнікаў ад 2,5 да 5 гадоў пройдзе ў суботу, 16 красавіка, у 11 гадзін. Па традыцыі на выстаўцы будзе прадстаўлены салон "Актыўны адпачынак і спорт" (наведвальнікі знойдуць любыя тавары, неабходныя для заняткаў спортам і актыўнага адпачынку). На выстаўцы "Кастамайзінг і цюнінг-шоу" прэзентуюць спецыяльную экспазіцыю з кастам-матацыкламі і кастам-веласіпедамі. Вядучыя майстэрні Беларусі і прадстаўнікі краін СНД прымуць удзел у адкрытым чэмпіянаце па кастамайзінгу і аэраграфіі матацыклаў і веласіпедаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі