Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

31 Jul 2018

Мінскія ратавальнікі правялі экскурсію для дзяцей з Кітая

31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскія ратавальнікі правялі экскурсію для дзяцей з Кітая, паведамілі БЕЛТА ў Мінскім гарадскім упраўленні МНС.

Члены дэлегацыі Міністэрства грамадскай бяспекі Кітая і дзеці загінулых пры выкананні службовага абавязку супрацоўнікаў міністэрства наведалі сталічнае ўпраўленне МНС 30 ліпеня. "Ратавальнікі прадэманстравалі тэхніку і абсталяванне, якія знаходзяцца на ўзбраенні ва ўпраўленні, расказалі аб тым, як праходзяць іх баявыя суткі. Пасля ўсе жадаючыя маглі прымераць баявое адзенне і паглядзець у дзеянні пажарны ствол", - расказалі ва ўпраўленні.

Госці з Кітая пабывалі ў Музеі агню, дзе азнаёміліся з гісторыяй пажарнай службы Беларусі, агледзелі пашкоджаныя агнём прадметы, якія агняборцы прынеслі з месцаў пажараў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі