Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Jan 2016

Мінскія кінатэатры пакажуць лаўрэатаў "Залатога глобуса - 2016"

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскія кінатэатры пакажуць лаўрэатаў і намінантаў адной з самых прэстыжных узнагарод кінематографа "Залаты глобус - 2016", паведамілі БЕЛТА ва УП "Кінавідэапракат" Мінгарвыканкама.

Новы фільм Квенціна Таранціна "Агідная васьмёрка", які атрымаў "Залаты глобус" за лепшую музыку, а таксама карціну Раяна Куглера "Крыд: Спадчына Рокі" (узнагарода за лепшую ролю другога плана дасталася Сільвестру Сталонэ) можна ўбачыць у сталічным пракаце па 27 студзеня.

Па 3 лютага ў кінатэатрах будуць паказваць прыгодніцкую драму "Выжылы" Алехандра Гансалеса Іньярыту. Карціна названа лепшай адразу ў трох намінацыях - "Лепшы драматычны фільм", "Лепшая мужчынская роля (драма)" (Леанарда Ды Капрыа) і "Лепшы рэжысёр". З 21 студзеня па 3 лютага ў Мінску будуць дэманстраваць карціну "Гульня на паніжэнне", якая стала лаўрэатам у трох намінацыях - "Лепшы фільм (камедыя або мюзікл)", "Лепшая мужчынская роля (камедыя або мюзікл)", "Лепшы сцэнарый".

Па 10 лютага ў кінатэатрах можна ўбачыць фільмы "Джой" (зорка стужкі Джэніфер Лоўрэнс атрымала ўзнагароду ў катэгорыі "Лепшая жаночая роля (камедыя або мюзікл)" і "Бруклін" (Сірша Ронан змагалася за званне лепшай актрысы ў драматычным фільме). Па 17 лютага ў сталічным пракаце будуць дэманстраваць фільм-намінант "Дзяўчына з Даніі", па 24 лютага - "У цэнтры ўвагі".

Прэмія "Залаты глобус" уручаецца штогод з 1944 года. Яе прысуджае Асацыяцыя замежнай прэсы, у якую ўваходзяць каля 90 міжнародных журналістаў. Гэта ўзнагарода лічыцца другой па значнасці пасля "Оскара".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі