Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Sep 2014

Мінск узначаліў топ-50 гарадоў Еўропы для падарожжаў у лістападаўскія святы

25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па версіі партала для падарожнікаў Travel.ru, Мінск узначаліў рэйтынг 50 гарадоў Еўропы для паездак на лістападаўскія святы. Рэйтынг апублікаваны на партале Travel.ru.

У спіс увайшлі еўрапейскія гарады, папулярныя ў расійскіх турыстаў для асенніх падарожжаў. Эксперты партала ацанілі бюджэт паездак з разліку на аднаго чалавека на перыяд з 2 па 3 лістапада 2014 года па такіх параметрах, як пражыванне ў атэлі 2-3 зоркі ў радыусе пяці кіламетраў ад цэнтра горада; комплексны абед у недарагім кафэ; кошт агляднай экскурсіі па горадзе; транспартная картка на адзін дзень для праезду ў грамадскім транспарце; цана білета ў самы папулярны музей; праезд ад аэрапорта да цэнтра горада на грамадскім транспарце.

Складальнікі рэйтынгу адзначаюць, што лепшым горадам для паездак у лістападзе 2014 года з'яўляецца сталіца Беларусі - Мінск з бюджэтам 40 еўра. "Гэта вельмі прыемны, дружалюбны і чысты горад", - гаворыцца ў паведамленні Travel.ru.

Плошча Незалежнасці. Чырвоны касцёлЭксперты партала раяць турыстам, якія наведваюць Мінск, прагуляцца па праспекце Незалежнасці - архітэктурным шэдэўры, вытрыманым у адзіным "сталінскім" стылі, а таксама наведаць Верхні горад - месца гістарычнай забудовы, дзе з XII стагоддзя жылі найбольш заможныя і ўплывовыя гараджане. Сярод іншых выдатных мясцін названы касцёл Імя Прасвятой Дзевы Марыі - галоўны каталіцкі храм Мінска, музей авіяцыі, дзе сабрана рэдкая авіяцыйная тэхніка: 23 самалёты і 6 верталётаў.

"Спадабаецца ў Мінску і фанатам шопінгу. Усе беларускія тавары вылучаюцца дастойнай якасцю і нізкімі цэнамі. Адсутнасць візы, блізкае размяшчэнне, дружалюбная атмасфера і ўмераныя цэны робяць сталіцу Беларусі ўпэўненым лідарам рэйтынгу", - адзначае партал для падарожнікаў.

Праспект Незалежнасці і "сталінскі ампір" архітэктурыУ першую дзясятку рэйтынгу ўвайшлі таксама Санкт-Пецярбург (бюджэт - 44 еўра), Бухарэст (45 еўра), Кракаў (46 еўра), Заграб (47 еўра), Бялград (49 еўра), Калінінград (50 еўра), Вільнюс (51 еўра ), Будапешт (52 еўра), Рыга (53 еўра).

У катэгорыю недарагога падарожжа - да 100 еўра - трапілі такія еўрапейскія гарады, як Прага, Любляна, Валета, Лісабон, Афіны, Валенсія, Стамбул, Ліён, Масква, Дзюсельдорф, Берлін, Дублін, Вена, Барселона і Брусель.

Верхні горад. Від з набярэжнай СвіслачыАд 100 да 130 еўра: Мадрыд, Кёльн, Эдынбург, Страсбург, Берн, Фларэнцыя, Мілан, Жэнева, Амстэрдам, Мюнхен, Ліверпуль, Манчэстэр, Рым, Хельсінкі, Капенгаген, Цюрых, Ніца і Парыж.

Самымі дарагімі гарадамі Еўропы для падарожжаў на лістападаўскія святы аказаліся Стакгольм (134 еўра), Лондан (150 еўра) і Венецыя (153 еўра).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі