Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Nov 2016

Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад"-2016

ХХIII Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" прайшоў у беларускай сталіцы з 4 па 11 лістапада. Творчы дэвіз форуму-2016 – "Насустрач натхненню". Нагадаем, па даўняй традыцыі ММКФ яго слоган і візуальнае афармленне абнаўляюцца кожны год: напрыклад, у 2015 гледачы атрымлівалі "Задавальненне для вачэй", у 2014 – глядзелі "Такое рознае кіно", у 2013 – шукалі ісціну пад дэвізам "In kino veritas"... У цяперашнім варыянце слогана арганізатары ўвасобілі адну з галоўных задач кіно як мастацтва – візуальнае збліжэнне і стасункі аўтараў і гледачоў, якія ў пошуках натхнення рухаюцца насустрач адзін аднаму.

Канцэптуальная ідэя "Лістапада"-2016 атрымала і новае графічнае ўвасабленне. Дарэчы, аўтарам фестывальнага постара і эксклюзіўнага афармлення кінафоруму ўжо шэсць гадоў запар з'яўляецца беларускі мастак Аляксандр Камянец.

На гэты раз у цэнтры ўвагі – сілуэт чалавека на кінаэкране, створаны ў стылі сюррэалістычных палотнаў Рэнэ Магрыта. Интрыгуючы вобраз можна трактаваць і як аўтара ў пошуках натхнення, адказаў на вечныя пытанні, і як гледача, які ідзе насустрач кіно.

Праграма "Лістапада"-2016 уключае больш як 160 карцін з 52 краін: сусветныя прэм'еры, ігравыя і дакументальныя стужкі, дэбютныя работы маладых фільммейкераў, нацыянальныя рэтраспектывы, пазаконкурсныя паказы... Адкрыла фестываль прэм'ера расійскага альманаха "Пецярбург. Толькі па любві", а фільмам закрыцця стала карціна польскага рэжысёра Анджэя Вайды "Астаткавыя выявы".

Галоўнай інтрыгай аднаго з вядучых еўрапейскіх форумаў стаў асноўны конкурс ігравога кіно, у якім прынялі ўдзел 11 карцін, адабраных з амаль 800 прэтэндэнтаў. Журы ўзначаліў вядомы грузінскі рэжысёр, прадзюсар і сцэнарыст Заза Урушадзэ, які ў 2012 годзе прадставіў на мінскім фестывалі карціну "Апякун", а ўжо ў 2015-м яго фільм "Мандарыны" намініраваўся на прэміі "Оскар" і "Залаты глобус".

Асаблівай увагі заслугоўваў пяты ў гісторыі фестывалю конкурс нацыянальных кінашкол, які прайшоў у фармаце майстар-класа і сабраў маладых рэжысёраў – студэнтаў і выпускнікоў вядучых кінаакадэмій свету, творчых майстэрань, а таксама вучняў мэтраў дакументальнага кіно з Беларусі, Расіі, Украіны, Ізраіля, Венгрыі, Бельгіі і Партугаліі.

Пазаконкурсная праграмма "Львы, мядзведзі, пальмавыя галіны" парадавала аматараў cinema актуальнымі навінкамі, у ліку якіх фільмы-прызёры Канскага, Берлінскага і Венецыянскага кінафестываляў: "Мора ў агні", "Я, Дэніел Блэйк" и "Жанчына, якая пайшла"… Сярод фаварытаў арганізатары называлі апошнія карціны майстроў аўтарскага кіно – Кена Лоўча, Джанфранка Розі і Лаўрэнція Дыяса.

Праект "Кіно перамен", які аб'яднаў дакументалістаў з розных краін у імкненні паказаць свет у пераломныя гістарычныя перыяды, упершыню адбыўся ў рамках пазаконкурснай праграмы фестывалю. Гледачоў чакалі фільмы сучасных рэжысёраў, сярод іх – Анджэй Вайда, Павел Лазіньскі, Барташ Канопка, Ірына Волах… 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі