Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Чэр 2014

Мінскі метрапалітэн атрымаў міжнародную прэмію "Залатая калясніца"

2 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі метрапалітэн стаў лаўрэатам прэстыжнай Міжнароднай транспартнай прэміі "Залатая калясніца" ў намінацыі "Лепшае прадпрыемства грамадскага пасажырскага транспарту". Аб гэтым паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар метрапалітэна беларускай сталіцы Андрэй Кузьмін.

Мінскі метрапалітэн стаў першым транспартным прадпрыемствам Беларусі, якое ўдастоена прэміі "Залатая калясніца". Дыплом і статуэтка ў выглядзе пазалочанай тройкі коней, запрэжаных у калясніцу, былі ўручаны начальніку Мінскага метрапалітэна Расціславу Юрэню на маскоўскай цырымоніі ўшаноўвання лаўрэатаў.

Гэтай прэміі калектыў мінскай падземкі ўдастоены на падставе рэкамендацый Міжнароднай асацыяцыі метро і ў сувязі з маючым адбыцца 30-гадовым юбілеем прадпрыемства. Як адзначылі ў аргкамітэце конкурсу, такое прызнанне з боку міжнароднай транспартнай супольнасці сімвалізуе высокую ацэнку ўкладу ўсяго калектыву ў дынамічнае развіццё Мінскага метрапалітэна.

Аўтарытэтны міжнародны конкурс быў заснаваны ў 2005 годзе Міністэрствам энергетыкі і Міністэрствам транспарту Расіі і аб'ядноўвае лепшыя сусветныя галіновыя кампаніі 36 краін. Прэмія "Залатая калясніца" ўжо стала своеасаблівым сусветным транспартным "Оскарам" і прысуджваецца калектывам і кіраўнікам, якія працуюць у транспартнай галіне, сферы транспартных паслуг, транспартнай навуцы і адукацыі, а таксама іншых сумежных галінах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі