Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

12 Май 2015

Мінскі дом масонаў адкрые свае таямніцы ў Ноч музеяў

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Філіял Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі "Музей гісторыі музычнай і тэатральнай культуры" 16 мая ў час міжнароднай акцыі "Ноч музеяў-2015" прадставіць інтэрактыўнае шоу "Містэрыя майскай ночы", паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным гістарычным музеі.

"Самы загадкавы будынак Мінска, ахутаны таямніцамі 200-гадовай даўніны, - Дом масонаў, у якім размяшчаецца Музей гісторыі музычнай і тэатральнай культуры, адкрые свае дзверы і некаторыя свае таямніцы ў Ноч музеяў. Запрашаем разам з акцёрамі, танцоўшчыкамі, опернымі спевакамі і музыкантамі шукаць разгадку галоўнай містэрыі - цуду творчасці, у якой мы можам знайсці спосаб заявіць свету аб сабе сапраўдным або, наадварот, схавацца за маскай мастацтва", - сказалі ў музеі.

У праграме шоу сучасная інтэрпрэтацыя "Прывіду оперы" ў выкананні салістаў Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі і іншыя яркія шоу. Выступіць тут у Ноч музеяў і дзіцячая мастацкая студыя "Талент".

Акрамя таго, будуць прадэманстраваны ўрыўкі з культавых спектакляў "Яма" і "Завея квецені", а таксама іншыя творы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі