Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

22 Aug 2014

Мінск і Мурманск сталі пабрацімамі

22 жніўня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Мінск і Мурманск падпісалі дагавор аб устанаўленні пабрацімскіх сувязей, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры Мурманскай адміністрацыі.

"Устанаўленне пабрацімскіх сувязей паміж гарадамі-героямі Мінскам і Мурманскам - гэта не толькі значныя перспектывы супрацоўніцтва, але і развіццё ўжо існуючых адносін, што спрашчае пошук партнёраў, абмен вопытам, развіццё інвестыцыйнай дзейнасці і рэалізацыю сумесных праектаў", - адзначылі ў прэс-цэнтры.

Сувязь паміж гарадамі мае амаль стагадовую гісторыю. Беларусы ў 1914-1916 гадах прымалі ўдзел у будаўніцтве чыгункі, якая ў далейшым злучыла Петразаводск і створаны ў 1916 годзе Раманаў-на-Мурмане - будучы Мурманск. У савецкія часы многія мінчане абаранялі Мурманск у Вялікую Айчынную вайну, прымалі ўдзел у аднаўленні горада і асваенні Паўночнага марскога шляху.

Мурманская вобласць займае сёмае месца сярод расійскіх рэгіёнаў па колькасці пражываючых беларусаў: іх на Кольскім паўвостраве амаль 12 тыс. чалавек. У вобласці дзейнічае некалькі грамадскіх арганізацый беларусаў. Наладжаны цесныя шэфскія сувязі некаторых рэгіёнаў Беларусі і караблёў Паўночнага флоту, на якіх нясуць ваенна-марскую службу амаль тысячу этнічных беларусаў. У прыватнасці, Мінск шэфствуе над ракетным крэйсерам "Маршал Усцінаў".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі