Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Aug 2017

Мікалай Лукашэнка намалаціў на камбайне 5 т збожжа

Мікалай Лукашэнка намалаціў на камбайне 5 т збожжа18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Малодшы сын Прэзідэнта Беларусі Мікалай Лукашэнка намалаціў на камбайне 5 т збожжа. Аб гэтым паведамілі ў эфіры навін тэлеканала "Беларусь 1".

Як паведамляла БЕЛТА, кіраўнік дзяржавы сёння ў час наведвання гаспадарак у Шклоўскім і Аршанскім раёнах азнаёміўся з работай флагманскага камбайна вытворчасці "Гомсельмаш". Ён прапанаваў выпрабаваць камбайн на хаду. Месца камбайнера заняў адзін з работнікаў сельгаспрадпрыемства. Побач з ім размясціўся малодшы сын Прэзідэнта Мікалай. Аляксандр Лукашэнка заняў месца на пляцоўцы каля кабіны і азнаёміўся з работай тэхнікі ў працэсе жніва.

"Праз некаторы час за рулём камбайна ўжо сам Мікалай. Бункер камбайна ён папоўніў першымі для сябе 5 т збожжа", - расказалі ў тэлеэфіры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі