Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

29 Feb 2016

Меліціна Станюта заняла трэцяе месца ў практыкаваннях з булавамі і стужкай на этапе Кубка свету

29 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Меліціна Станюта заняла трэцяе месца ў практыкаваннях з булавамі і стужкай на этапе Кубка свету па мастацкай гімнастыцы, які завяршыўся ў фінскім Эспа, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Лідар зборнай Беларусі ў практыкаваннях з булавамі была ўдастоена ад суддзяў 18,400 бала. Пераможца расіянка Аляксандра Салдатава паказала больш высокі рэзультат - 18,750 бала. Другое месца ў Ганны Рызатдзінавай з Украіны - 18,500. Беларуска Кацярына Галкіна ў практыкаваннях з булавамі заняла пятае месца - 17,900.

Меліціна Станюта змагла ўзняцца на трэцюю прыступку п'едэстала гонару і ў практыкаванні са стужкай. Пасля кваліфікацыі яна займала першае месца, але ў фінальных спаборніцтвах беларуска атрымала ад арбітраў 18,350 бала, прапусціўшы наперад Ганну Рызатдзінаву - 18,450 (першае месца) і Сон Ен Чжэ - 18,400 бала (другое месца). У гэтым відзе праграмы Кацярына Галкіна заняла сёмае месца - 17,800.

У практыкаваннях з мячом і абручом вядучым беларускім гімнасткам не ўдалося апынуцца ў прызёрах. У індывідуальным мнагабор'і Меліціна Станюта пасля выканання чатырох відаў праграмы заняла чацвёртае месца - 73,100 бала. Кацярына Галкіна размясцілася на сёмым радку падагульняючага пратакола - 70,350 бала. Выйграла мнагабор'е Аляксандра Салдатава - 73,750.

Чарговы этап Кубка свету па мастацкай гімнастыцы пройдзе з 17 па 20 сакавіка ў Лісабоне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі