3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 5 па 7 лістапада на малой пляцоўцы "Чыжоўка-Арэны" пройдзе міжнародны турнір па хакеі з шайбай сярод юніёрскіх зборных каманд "Кубак Прэзідэнцкага спартыўнага клуба". Усе матчы турніру будуць трансліравацца ў інтэрнэце на сайце Прэзідэнцкага спартыўнага клуба і канале клуба ў Yоutube, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе дзяржаўна-грамадскага аб'яднання.
У міжнародным турніры сярод юніёрскіх зборных, які праводзіцца з 2007 года, прымуць удзел зборныя Беларусі, Расіі, Латвіі і Славакіі.
Найбольшая колькасць тытулаў пераможцы спаборніцтваў у юных расійскіх хакеістаў, якія станавіліся самымі моцнымі ў 2007-м, 2010-2013 гадах. У 2008-м, 2009-м і 2014-м гадах лепшымі былі гаспадары спаборніцтваў.
Кубак Прэзідэнцкага спартыўнага клуба - гэта абмен вопытам паміж удзельнікамі з розных краін, а таксама выдатная гульнявая практыка для юных хакеістаў.
Расклад турніру:
Малая пляцоўка "Чыжоўка-Арэны" (вул. Ташкенцкая, 19).
5 лістапада
13.00 Расія - Латвія
15.25 Урачыстая цырымонія адкрыцця турніру
16.15 Беларусь - Славакія
6 лістапада
13.00 Славакія - Расія
16.15 Латвія - Беларусь
7 лістапада
13.00 Славакія - Латвія
16.15 Беларусь - Расія
Арганізатарамі Міжнароднага турніру па хакеі з шайбай сярод юніёрскіх зборных каманд "Кубак Прэзідэнцкага спартыўнага клуба" выступаюць рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб'яднанне "Прэзідэнцкі спартыўны клуб", Мінгарвыканкам, асацыяцыя "Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь".