Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Ліп 2018

Марадона хацеў бы пазнаёміцца з Лукашэнкам

16 ліпеня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Дыега Марадона хацеў бы пазнаёміцца з Прэзідэнтам Беларусі. Аб гэтым ён заявіў 16 ліпеня на прэс-канферэнцыі ў Брэсце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вядома, я хацеў бы з ім пазнаёміцца. У мяне вельмі вялікія ўспаміны аб Фідэлі, Чавесе, Мадуры, Артэгу. Таксама я ведаю Пуціна. І цяпер хачу зрабіць фатаграфію з Лукашэнкам. Я спадзяюся, пасля гэтага ён стане нашым балельшчыкам, і наш праект з "Дынама-Брэст" будзе карысны для беларускага футбола", - сказаў старшыня праўлення ФК "Дынама-Брэст".

Ён адзначыў, у кожнай краіне - свой футбол, і гэта яшчэ раз даказаў мундыяль, які завяршыўся. "У кожнай краіне, кожным рэгіёне - свой тып гульні. Я лічу, што мы павінны быць больш моцнымі ментальна і фізічна. Я хачу зрабіць крок наперад разам з клубам, каб ён станавіўся лепшым з кожным днём. Мы пастараемся зрабіць каманду, якая зможа змагацца за лепшыя месцы, каб уся Беларусь магла ёю ганарыцца", - падкрэсліў Дыега Марадона.

Пасля прэс-канферэнцыі ён наведаў матч вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі, у час якога сустрэліся яго падапечныя і салігорскі "Шахцёр".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі