Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

17 Apr 2015

Маладзёжная акадэмія навук будзе створана ў НАН у 2015 годзе

17 красавіка, Мінск /Святлана Міховіч - БЕЛТА/. Маладзёжная акадэмія навук будзе створана ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2015 годзе. Аб гэтым паведаміў сёння ў час сесіі Агульнага сходу акадэміі навук старшыня Савета маладых вучоных НАН Беларусі Андрэй Іванец, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У гэтым годзе ў Нацыянальнай акадэміі навук будзе створана Маладзёжная акадэмія. Стварэнне такіх акадэмій - вядомая практыка, асабліва для еўрапейскіх краін. Такія структуры ёсць у Аўстрыйскай акадэміі навук, Польскай. Гэта будзе своеасаблівы навуковы савет, які стане функцыянаваць у рамках ужо існуючага Савета маладых вучоных", - адзначыў Андрэй Іванец.

"Падрыхтаваны праект палажэння аб Маладзёжнай акадэміі, які будзе ва ўстаноўленым парадку зацверджаны на бюро Прэзідыума НАН. Плануецца, што ўжо ў гэтым годзе пройдуць першыя выбары, якія будуць праходзіць пакуль што раз у два гады. У Маладзёжнай акадэміі свайго кіраўніка не будзе, гэта будзе фактычна навуковы савет, які стане кансультатыўным органам у рамках дзеючага Савета маладых вучоных. Гэта будзе навуковая эліта Савета. У выбарах змогуць удзельнічаць вучоныя, якім ужо споўнілася 35 гадоў, - мы спецыяльна пашырылі ўзроставы цэнз. І пасля чатырох гадоў яны будуць ужо гатовымі як навуковымі работнікамі, так і адміністратарамі. Такія вучоныя змогуць узначальваць лабараторыі, групы, аддзелы ў інстытутах, што будзе садзейнічаць амаладжэнню кадраў у НАН. Асноўная мэта стварэння гэтай структуры - забеспячэнне пераемнасці паміж пакаленнямі вучоных", - расказаў Андрэй Іванец.

Старшыня Савета маладых вучоных таксама паведаміў, што пры правядзенні выбараў членаў гэтай акадэміі плануюць улічваць наяўнасць навукова-даследчага вопыту. "Гэта павінны быць маладыя людзі, якія маюць вучоную ступень або кандыдата, або доктара навук, з вопытам кіраўніцтва навуковымі праектамі. Яны будуць працаваць пад кіраўніцтвам або акадэміка, або члена-карэспандэнта. Пры гэтым павінны мець няхай невялікую, але сваю навукова-даследчую групу, што складаецца з 2-3 чалавек", - адзначыў ён. Гэтай групе акадэмія будзе выдзяляць грант пад канкрэтную распрацоўку.

Андрэй Іванец падкрэсліў, што членства ў Маладзёжнай акадэміі будзе вельмі вузкім. "Максімальная колькасць дзеючых членаў складзе не больш за 30 чалавек. Гэта прадыктавана вельмі высокімі патрабаваннямі пры выбары кандыдатаў. Цяпер у нас у акадэміі каля 2100-2200 маладых вучоных, з іх каля 300 - кандыдаты навук. Але не кожны кандыдат навук можа кіраваць хай і невялікім, але сваім даследчым калектывам. Таму мы вырашылі, што 10 працэнтаў ад агульнай колькасці кандыдатаў навук - гэта добры стымул для вучоных, каб стаць членам Маладзёжнай акадэміі навук было прэстыжна і адказна", - растлумачыў ён.

Паводле слоў старшыні Савета маладых вучоных, членства ў Маладзёжнай акадэміі прадугледжваецца на 4 гады, але атэстацыю маладыя вучоныя будуць праходзіць кожны год, прычым па вельмі строгіх параметрах. "Калі ты сёння член Маладзёжнай акадэміі, то не факт, што праз год ты ім застанешся", - адзначыў ён.

Сёння ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праходзіць сесія Агульнага сходу НАН - найвышэйшага калегіяльнага органа кіравання акадэміі. У яе рабоце прымаюць удзел каля 500 прадстаўнікоў акадэмічнай, вузаўскай і галіновай навукі, маладыя вучоныя краіны. На сесіі Агульнага сходу разглядаюцца вынікі навуковай дзейнасці ў 2014 годзе і задачы развіцця НАН на 2015 год.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі