Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Feb 2016

Маладыя галасы сусветнай оперы прагучаць у Дзень закаханых у Брэсце

8 лютага, Брэст /Аляўціна Чарнаволава - БЕЛТА/. Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы (БАТД) падрыхтаваў 14 лютага для закаханых святочны канцэрт, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намеснік генеральнага дырэктара тэатра па інфармацыі і арганізацыі гледача Ларыса Навіцкая.

У Дзень святога Валянціна на сцэне вялікай залы БАТД адбудзецца канцэрт "Новыя імёны сусветнай оперы". У ім прымуць удзел лаўрэаты міжнародных конкурсаў брастаўчанка Таісія Засім (сапрана) і саліст Львоўскага Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Міхаіл Малафій (тэнар). Яны выканаюць арыі з опер "Пікавая дама", "Тоска", "Яўген Анегін", "Багема", італьянскія песні. Акампаніраваць салістам у гэты рамантычны вечар будзе сімфанічны аркестр Брэсцкага тэатра драмы пад кіраўніцтвам дырыжора Аляксандра Сасноўскага.

Маэстра і яго музыканты таксама рыхтуюць сюрпрыз цудоўным дамам. Святочны канцэрт "Любімым жанчынам прысвячаецца" адбудзецца 6 сакавіка. Арганізатары абяцаюць, што брастаўчан і гасцей горада чакае эксклюзіўная праграма. У Брэсце выступіць таленавіты нямецкі трубач Марцін Шэдліх. Ён выканае творы вядомых кампазітараў для трубы з аркестрам.

Ларыса Навіцкая адзначыла, што ў Год культуры сімфанічны аркестр БАТД арганізуе для аматараў класічнай музыкі больш за дзясятак прэм'ерных праграм з удзелам маладых музыкантаў, айчынных і замежных салістаў.

Таксама да канца сезона гледачоў чакае тры тэатральныя прэм'еры. Мастацкі кіраўнік тэатра, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Аляксандр Козак працуе над стварэннем спектакля "У дурнях засталіся" (рабочая назва). Рэжысёр Цімафей Ільеўскі прадставіць на суд брэсцкай публікі сваё бачанне п'есы Людмілы Разумоўскай "Дарагая Алена Сяргееўна". Абодва прэм'ерныя паказы запланаваны на сакавік. Для юных гледачоў калектыў тэатра рыхтуе летнюю прэм'еру казкі "Кот у ботах".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі