Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

23 Сак 2018

МАК прысвоіў беларускай гімнастцы Любові Чаркашынай званне "Спартсмен для пераймання"

23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) прысвоіў Любові Чаркашынай званне "Спартсмен для пераймання", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі.

Бронзавы прызёр летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года ў Лондане, старшыня камісіі па справах спартсменаў Міжнароднай федэрацыі гімнастыкі (FIG), неаднаразовы прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы па мастацкай гімнастыцы Любоў Чаркашына ўвайшла ў лік 12 атлетаў, удастоеных ганаровага звання "Спартсмен для пераймання", што прысуджаецца атлетам, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё і папулярызацыю свайго віду спорту.

Любоў Чаркашына атрымала запрашэнне ў якасці настаўніка на летнія юнацкія Алімпійскія гульні ў Буэнас-Айрэсе, дзе беларуска падзеліцца вопытам, як дабіцца поспеху ў спорце, правядзе для юных атлетаў майстар-класы і сумесныя трэніроўкі. Акрамя Любові Чаркашынай восенню бягучага года ў аргенцінскую сталіцу запрошаны папулярныя спартсмены з Бразіліі, Венесуэлы, Калумбіі, ЗША, Партугаліі, Аргенціны і Чылі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі