Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Ліс 2015

Мадура адзначыў павільён Беларусі на міжнароднай выстаўцы турызму ў Венесуэле

25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура, выступаючы на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця 10-й міжнароднай выстаўкі турызму 2015 (FitVen 2015), адзначыў прысутнасць на ёй нацыянальнага турыстычнага павільёна Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС.

У нацыянальным павільёне Беларусі можна было азнаёміцца з інфармацыяй аб турыстычным патэнцыяле краіны, помніках культуры і архітэктуры, беларускай прыродзе, гісторыі і культуры.

У час выстаўкі, якая праходзіла ў горадзе Кумана, адбыліся кароткія сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі Алега Паферава з прэзідэнтам Нікаласам Мадура, віцэ-прэзідэнтам па эканамічных пытаннях Радольфа Торэсам і міністрам турызму Марлені Кантрэрас.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі