Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

24 Mar 2015

Мабільны аўдыягід па "Блакітных азёрах" стане даступны турыстам у 2015 годзе

24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мабільны аўдыягід па прыродным комплексе "Блакітныя азёры" стане даступны для турыстаў у 2015 годзе. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла начальнік аддзела турызму нацыянальнага парку "Нарачанскі" Людміла Краўчонак.

Паводле яе слоў, прыродны комплекс "Блакітныя азёры" - адзін з самых наведвальных аб'ектаў у нацпарку. У час экскурсіі па экалагічнай сцежцы ў "Блакітных азёрах" турысты могуць пабываць на агляднай пляцоўцы "Лысая гара", азёрах Мёртвае, Глубля і Глубелька, каля хвоі "Стары манах", што выконвае жаданні. Вясной на тэрыторыі прыроднага комплексу расцвітаюць пралескі, ландышы, сон-трава. Чакаецца, што мабільны аўдыягід пачне працаваць да лета.

Начальнік аддзела турызму нагадала, што ў 2014 году для турыстаў быў распрацаваны мабільны аўдыягід па курортным пасёлку Нарач. Аўдыягід працуе ў рэжыме афлайн і не патрабуе падключэння да інтэрнэту, дастаткова ўключыць GPS на сваім смартфоне або планшэце.

Акрамя таго, у красавіку будзе прэзентаваны новы маршрут па месцах Першай сусветнай вайны ў Мядзельскім і Смаргонскім раёнах. "Нацпарк будзе пашыраць экскурсійныя праграмы - у апошнія гады яны набіраюць усё большую папулярнасць сярод турыстаў, асабліва з Расіі", - растлумачыла Людміла Краўчонак.

Нацыянальны парк "Нарачанскі" створаны ў 1999 годзе ў раёне возера Нарач на тэрыторыі пераважна Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. Сёння агульная плошча парку складае 94 тыс. га, з якіх 37,9 тыс. га займаюць лясы. На яго тэрыторыі знаходзяцца 42 вадаёмы плошчай 18,3 тыс.га. У парку развіваецца пазнавальны, экалагічны і аздараўленчы турызм. У лясніцтвах парку можна набыць дазвол на паляванне і рыбную лоўлю.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі