9 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў медалём Францыска Скарыны прэзідэнта Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў Патрыка Джозэфа Хікі. Адпаведны ўказ падпісаны 8 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Гэтай узнагароды Патрык Джозэф Хікі ўдастоены за значны асабісты ўклад у развіццё беларускага алімпійскага руху, масавага спорту і спорту вышэйшых дасягненняў.