Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

17 Aug 2015

Лукашэнка з малодшым сынам убраў ураджай бульбы і бахчавых у рэзідэнцыі "Дразды"

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў нядзелю працаваў на тэрыторыі афіцыйнай рэзідэнцыі "Дразды", убіраючы ўраджай бульбы і бахчавых. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант.

Лукашэнка з малодшым сынам убраў ураджай бульбы і бахчавых у рэзідэнцыі "Дразды"Спачатку Аляксандр Лукашэнка разам з малодшым сынам убіралі ўраджай бульбы. З участкам 18 сотак справіліся за паўтары гадзіны. Ураджай парадаваў - 7 дзясяткаў мяшкоў бульбы. У самы бліжэйшы час уся сабраная ў гэты дзень прадукцыя будзе перададзена ў дзіцячыя дамы і дамы састарэлых.

Лукашэнка з малодшым сынам убраў ураджай бульбы і бахчавых у рэзідэнцыі "Дразды"У нядзелю ў прэзідэнцкай рэзідэнцыі стартавала і ўборка бахчавых - кавуноў і дынь. У мінулым годзе Прэзідэнт на ўласным прыкладзе паказаў, што гэтыя культуры ў Беларусі можна і трэба вырошчваць. Праз год пад бахчавыя культуры ў рэзідэнцыі беларускага лідара адвялі плошчу ў тры разы большую. Першы сарваны кавун быў прадэгуставаны непасрэдна ў полі. І ён паказаў, што ўраджай удаўся.Лукашэнка з малодшым сынам убраў ураджай бульбы і бахчавых у рэзідэнцыі "Дразды"

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі