Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

20 Mar 2018

Лукашэнка расказаў, як праводзіць свой водпуск

20 сакавіка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час сустрэчы з творчай моладдзю расказаў, як праводзіць свой водпуск, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў яго не бывае выхадных, часткова і таму, што не мае намесніка. "Я нават калі і адлучаюся на тыдзень, максімум на дзесяць дзён у так званы водпуск, на водпуск цэлая праграма. Дваццаць мерапрыемстваў, і ты думаеш: гэта водпуск або не. А гэтыя пытанні я павінен вырашыць і магу вырашыць толькі ў гэты перыяд", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт прывёў у прыклад сваю паездку ў Аб'яднаныя Арабскія Эміраты. "Я не люблю гарачае надвор'е, гэта не маё. Паўтара дня - і ўсё, потым мяне дадому цягне, - прызнаўся кіраўнік дзяржавы. - Таму ў мяне там пэўныя сустрэчы, звязаныя перш за ўсё з эканомікай, размяшчэннем нейкіх заказаў, знаёмствам з людзьмі, якія потым прыедуць, нешта адкрыюць".

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, з прадстаўнікамі кампаніі Stadler, якая некалькі гадоў таму пачала вырабляць у Беларусі вагоны для чыгуначнага транспарту, ён пазнаёміўся ў час рабочага візіту ў Швейцарыю, які быў сумешчаны з кароткатэрміновым адпачынкам. "Раз пагаварылі, другі. Яны прыехалі і адкрылі вытворчасць. Яны ўжо гатовы інвесціраваць у новую вытворчасць", - звярнуў увагу Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што аддушынай для яго стаў спорт. "Я вам раю: займайцеся спортам. І вы будзеце нармальна выглядаць. Гэта немалаважна для любога чалавека, а для маладога тым больш", - падкрэсліў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі