Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

24 Май 2018

Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Кірыла з днём тэзаімянінаў

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з Днём тэзаімянінаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Вашы багаты вопыт служэння і стваральная праца накіраваны на захаванне і развіццё духоўнай і культурнай спадчыны славянскіх народаў, а плённая дзейнасць на пасадзе прадстаяцеля Рускай праваслаўнай царквы ўсямерна садзейнічае ўмацаванню маральных арыенціраў у сучасным свеце", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка глыбока перакананы, што Патрыярх Кірыл і ў далейшым будзе прымнажаць каштоўнасць хрысціянскіх традыцый, пабудаваных на ідэалах дабра, справядлівасці і міласэрнасці. Кіраўнік дзяржавы таксама пажадаў яму здароўя, шчасця і доўгіх гадоў жыцця.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі