Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Sep 2018

Лукашэнка павіншаваў беларускіх спартсменак з цудоўным выступленнем на ЧС па сучасным пяцібор'і

Фота UIPM

13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў членаў нацыянальнай каманды Беларусі па сучасным пяцібор'і Настассю Пракапенка і Ірыну Прасянцову з цудоўным выступленнем на чэмпіянаце свету па сучасным пяцібор'і ў Мехіка. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Залаты медаль Настассі ў асабістым алімпійскім відзе праграмы і ваша сумесная перамога ў эстафеце пацвярджаюць высокі ўзровень айчыннай школы сучаснага пяцібор'я. Вы малайцы! - гаворыцца ў віншаванні. - Як і шматлікія беларускія балельшчыкі, спадзяюся, што нашы прадстаўнікі гэтага віду спорту гэтак жа ярка і паспяхова выступяць на Алімпіядзе ў Токіа ў 2020 годзе".

Кіраўнік дзяржавы пажадаў спартсменкам і ўсёй камандзе моцнага здароўя і ўдачы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі