Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Jul 2018

Лукашэнка назваў парад 3 ліпеня лепшым у гісторыі суверэннай Беларусі

5 ліпеня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Праведзены ў Мінску ваенны парад у гонар Дня Незалежнасці быў лепшым у гісторыі суверэннай Беларусі. Такое меркаванне Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў сёння ў час цырымоніі ўшаноўвання выпускнікоў вышэйшых ваенных навучальных устаноў і вышэйшага афіцэрскага складу ў Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Упэўнены, што амаль усе тут прысутныя ўдзельнічалі ў нашым парадзе. Павінен заўважыць, што гэта быў лепшы парад па сваёй падрыхтоўцы за ўсе гады майго прэзідэнцтва, ды і наогул суверэннай і незалежнай Беларусі, - зладжаны, дынамічны, прыгожы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт выказаў удзячнасць усім, хто ўдзельнічаў у арганізацыі і правядзенні парада. "Вельмі хацелася, каб мы гэтак жа дакладна, адназначна і ўпэўнена неслі ваенную службу", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі