18 жніўня, Шклоўскі раён /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час наведвання гаспадарак у Шклоўскім і Аршанскім раёнах правёў для журналістаў, якія суправаджалі яго, майстар-клас па ўборцы збожжавых сярпом, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У своеасаблівай талацэ таксама прынялі актыўны ўдзел кіраўнікі мясцовай вертыкалі ўлады і іншыя чыноўнікі, у тым ліку віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы.
Паўдзельнічаць ва ўборцы збожжавых традыцыйным спосабам кіраўнік дзяржавы прапанаваў пасля таго, як журналісты арганізавалі свой флэш-моб, надзеўшы на сённяшняе мерапрыемства майки з арнаментам, каб падкрэсліць нацыянальны каларыт і сувязь пакаленняў, якія стагоддзямі жылі і працавалі на беларускай зямлі, вырошчвалі збожжа на палях. У жніве прынялі ўдзел і карэспандэнты БЕЛТА.
Прадстаўнікі СМІ падарылі кіраўніку дзяржавы фатаграфію флагманскага беларускага камбайна ў полі. Менавіта за работай гэтай мадэлі Прэзідэнт назіраў у час наведвання гаспадарак.