Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Aug 2017

Лядовыя пляцоўкі ў Беларусі для спартыўных каманд будуць бясплатнымі

Мінск-Арэна25 жніўня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Лядовыя пляцоўкі ў Беларусі для спартыўных каманд будуць прадастаўляцца бясплатна. Аб адпаведным рашэнні Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў сёння на сустрэчы з ігракамі і трэнерскім складам хакейнага клуба "Дынама-Мінск", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З ільдом праблем, я разумею, ніколі не было і не павінна быць. У любы час, колькі вам трэба лёду, вы яго атрымаеце. Прытым мы разглядаем пытанне, каб лёд быў для каманд бясплатным. Гэта будзе падарунак дзяржавы. Для спартшкол дзіцячых, каманд. Любых каманд, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Ёсць скаргі, што занадта ўжо шмат дзяруць за гэты лёд. За трэніроўку, за гульню. Таму я прыняў рашэнне. У нас палацы спорту дзяржаўныя. Мы вам прадаставім бясплатны лёд. Для вас і зборных каманд - у любым месцы колькі трэба. Хочаце ў Раўбічах жыць і трэніравацца - мы вас адправім у Раўбічы, там ёсць пляцоўка".

"У каманды будзе лёд у любы час. Калі вам не падабаецца дынамаўскі лёд тут на арэне, мы прадаставім іншы. Літаральна праз год-паўтара пабудуем побач (ідзе будаўніцтва) "Алімпік парк". Там будуць два кавалкі выдатнага лёду. Адна еўрапейская пляцоўка, другая - паўночнаамерыканская. Спецыяльна будуем. Калі вы захочаце там трэніравацца, вы атрымаеце гэту пляцоўку, хоць павінны там, дзе будзе гульня", - дадаў Прэзідэнт, звяртаючыся да кіраўніцтва клуба.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі