Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

6 Врс 2018

Ліда адзначыць 695-годдзе рыцарскім турнірам і фестывалем хмелю, соладу і вады

6 верасня, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Ліда адзначыць 695-годдзе рыцарскім турнірам і фестывалем хмелю, соладу і вады. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў аддзеле культуры Лідскага райвыканкама.

Адсвяткуе значную дату горад 8 верасня. Райцэнтр збярэ тысячы гасцей з усёй краіны і з-за мяжы. Мерапрыемствы разгорнуцца на некалькіх пляцоўках.

Адной з цэнтральных лакацый стане старажытны замак. Тут пройдзе маштабны рыцарскі турнір "Меч Лідскага замка". Удзел у ім прымуць больш за 50 рыцараў з Беларусі і краін-суседак. У праграме конны турнір, бугурты "Бітва двароў", індывідуальныя паядынкі, паказальныя выступленні. Запланаваны і анімацыйныя паказы, выступленні музыкантаў. Актыўнасці прадоўжацца да вечара. Завершаць праграму піратэхнічнае шоу і дыскатэка Zamok dance.

У Дзень горада ў Лідзе ўжо чацвёрты раз пройдзе фестываль хмелю, соладу і вады LIDBEER. Гасцей чакае вялікі фуд-корт, квэсты і шмат музыкі. На галоўнай сцэне выступяць рок-групы з Беларусі, Расіі і Украіны: "ЧуVство Полета", "Nizkiz", "Animal Джаz", "Воплі Відоплясова". Хэдлайнерам канцэрта стане група "Ленінград".

Адкрыецца свята тэатралізаваным шэсцем, якое будзе прысвечана багатай гісторыі Ліды. Цэнтр горада ператворыцца ў вялікую святочную пляцоўку з работай рамеснікаў, сувенірным гандлем, аб'ектамі харчавання, дзіцячымі забаўляльнымі гарадкамі. На пляцоўцы ля цэнтральнай бібліятэкі адкрыецца музычны вернісаж з удзелам дзіцячых калектываў раёна. У аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры запланавана правядзенне майстар-класа па ткацтве. У гасцей свята будзе магчымасць азнаёміцца з унікальнымі традыцыямі ткацтва Панямоння. У праграме шматлікія экскурсіі і выставы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі