Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

1 Feb 2013

Кнігавыдаўцы з 25 краін прымуць удзел у ХХ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы

1 лютага, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Кнігавыдаўцы з 25 краін прымуць удзел у ХХ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы, якая пройдзе 6-10 лютага ў нацыянальным выставачным цэнтры "Белэкспа". Аб гэтым 1 лютага журналістам паведаміла першы намеснік міністра інфармацыі, старшыня аргкамітэта ХХ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу Лілія Ананіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сярод краін, удзел якіх чакаецца на гэты раз, Азербайджан, Арменія, Венесуэла, Германія, Індыя, Італія, Казахстан, Кітай, Куба, Літва, Малдова, Польшча, Славакія, ЗША, Фінляндыя, Таджыкістан, Туркменістан, Турцыя, Украіна, Францыя. Упершыню на выстаўцы будуць прадстаўлены кнігавыданні Палесціны і Сербіі. Цэнтральным экспанентам кірмашу стане Іран. Кнігавыданне, гісторыя, культура і традыцыі гэтай краіны паўстануць перад наведвальнікамі дзякуючы намаганням пасольства Ісламскай Рэспублікі Іран у Беларусі, Міністэрства культуры Ірана.

Паводле слоў Ліліі Ананіч, тое, што на выстаўку прыязджаюць прадстаўнікі 25 краін, сведчыць аб прызнанні важкіх заслуг Беларусі ў прапагандзе і падтрымцы кнігавыдання, у тым ліку і на міжнародным узроўні.

Шматгадовая гісторыя мінскай кніжнай выстаўкі-кірмашу красамоўна дэманструе імкненне беларусаў чытаць, асвойваць новыя сегменты кнігавыдання, а таксама новыя носьбіты. "Але друкаваная кніга ў Беларусі па-ранейшаму чытаецца і шануецца", - падкрэсліла Лілія Ананіч, звярнуўшы ўвагу, што дэвіз цяперашняй выстаўкі-кірмашу "Чытаючы кнігу - знаходзіць сябе".

У 2012 годзе, які ў Беларусі прайшоў пад знакам Года кнігі, у краіне было выдадзена 11 344 назвы кніг і брашур тыражом больш за 33 млн. экзэмпляраў. Лілія Ананіч адзначыла вялікую дынаміку па выданню кніг на беларускай мове, па тыражах іх было выпушчана на 36 працэнтаў больш у параўнанні з 2011 годам, па найменнях - на 14,4 працэнта.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі