Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Кст 2013

Кінафестываль "Лістапад" збярэ ў Мінску гасцей з 36 краін блізкага і далёкага замежжа

8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ХХ Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" збярэ прадстаўнікоў кінематографа з 36 краін блізкага і далёкага замежжа, паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Юбілейны форум павінен быць цікавы сваёй праграмай. Гэта асноўнае, што прыцягвае гледачоў. Неабходна захаваць прызначэнне форуму - знаёмства беларускага гледача і грамадскасці з лепшымі фільмамі постсавецкай прасторы", - адзначыў міністр.

Паводле яго слоў, сёння ўсе праводзімыя ў Беларусі фестывалі - іх каля 60 - маюць патрэбу ў перазагрузцы. "З падачы кіраўніка дзяржавы пайшла прапанова аб новым фармаце "Славянскага базару ў Віцебску". Гэта тэндэнцыя павінна распаўсюдзіцца на іншыя фестывалі. Яны павінны выйсці ў новым фармаце, і мы цяпер працуем над гэтым", - заўважыў Барыс Святлоў.

ХХ Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" пройдзе з 1 па 8 лістапада. Як і ў мінулым годзе, асноўнай пляцоўкай паказаў конкурсных і пазаконкурсных праграм дакументальнага кіно стане кінатэатр "Мір".

Арганізатарам форуму выступае Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў "АРТ Карпарэйшн". Заснавальнікі - Міністэрства культуры Беларусі, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт пры ўдзеле Белтэлерадыёкампаніі, Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм", Беларускага саюза кінематаграфістаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі