Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Лют 2013

Каталіцкія епіскапы Беларусі накіравалі падзячнае пісьмо Папу Рымскаму

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канферэнцыя каталіцкіх епіскапаў Беларусі накіравала пісьмо Папу Рымскаму Бенядзікту XVI ў сувязі з яго заявай аб адрачэнні ад папскага прастола, паведамілі БЕЛТА ў Рымска-каталіцкай царкве ў Беларусі.

Пісьмо падпісана старшынёй епіскапскай канферэнцыі - епіскапам Гродзенскім Аляксандрам Кашкевічам. "Атрымаўшы паведамленне аб адыходзе Вашай Свяцейшасці ад служэння Рымскага епіскапа, пераемніка святога апостала Пятра, ад свайго імя і ад імя іх праасвяшчэнстваў  (каталіцкіх епіскапаў Беларусі. - Заўвага БЕЛТА), паважаных членаў Канферэнцыі каталіцкіх епіскапаў Беларусі, хачу выказаць Вашай Свяцейшасці глыбокую ўдзячнасць за поўнае прысвячэнне Хрыстовай Царкве і за пастаянны бацькоўскі клопат аб Каталіцкай царкве ў нашай краіне", - у прыватнасці, сказана ў пісьме.

Як паведамлялася, Папа Рымскі Бенядзікт XVI  мае намер адрачыся ад папскага прастола. Гэта можа адбыцца 28 лютага. Паводле слоў прадстаўніка Ватыкана, на такі крок пантыфік рашыўся з-за праблем са здароўем. Раней апошні раз такі крок зрабіў Папа Рыгор ХІІ у 1415 годзе.

Бенядзікт XVI узначаліў Рымска-каталіцкую царкву ў 2005 годзе. Ён стаў 265-м Папам Рымскім і самым старэйшым па ўзросту на момант выбрання з часоў Папы Клімента ХІІ, які быў выбраны ў 1730 годзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі