Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

24 Стд 2018

Касманаўт Алег Навіцкі пажадаў паспяховага выступлення беларускім спартсменам у Пхёнчхане

24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Касманаўт Алег Навіцкі, ураджэнец горада Чэрвеня, у відэазвароце пажадаў паспяховага выступлення беларускім спартсменам у Пхёнчхане, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Алімпійскія чэмпіёны - спартыўны здабытак кожнай краіны. Ад усёй душы жадаю беларускім спартсменам высокіх палётаў, пастаяннага пакарэння прастораў спартыўнага Алімпу. Помніце, што мы "Разам з камандай!", - адзначыў Алег Навіцкі.

Зімовыя Алімпійскія гульні ў Пхёнчхане пройдуць з 9 па 25 лютага. Усяго на галоўных стартах чатырохгоддзя будзе разыграна 102 камплекты ўзнагарод у сямі відах спорту па 15 дысцыплінах. Беларускія атлеты заваявалі 28 ліцэнзій і выступяць у шасці відах спорту: біятлоне, фрыстайле, шорт-трэку, канькабежным спорце, лыжных гонках і гарналыжным спорце.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі