Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Крс 2014

Карціна "Роля" атрымала прэмію "Ніка"

Карціна "Роля" Канстанціна Лапушанскага2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская карціна "Роля" сумеснай вытворчасці стала пераможцам Нацыянальнай кінематаграфічнай прэміі "Ніка" за 2013 год у намінацыі "Лепшы сцэнарый", паведамілі БЕЛТА на кінастудыі "Беларусьфільм".

Узнагарода была ўрачыста ўручана аўтарам сцэнарыя Канстанціну Лапушанскаму і Паўлу Фіну на ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання, якая прайшла ў Маскве. Лепшым фільмам быў названы "Географ глобус прапіў". Рэжысёр стужкі Аляксандр Велядзінскі, акцёры Алена Лядава і Канстанцін Хабенскі, якія зняліся ў карціне, удастоены "Нікі" ў намінацыях "Лепшы рэжысёр", "Лепшая выканаўца галоўнай жаночай ролі" і "Лепшы выканаўца галоўнай мужчынскай ролі".

Карціна "Роля" Канстанціна Лапушанскага створана кінастудыямі "Беларусьфільм", "Пралайн-медыя", "Ленфільм" (Расія), BUFO STUDIO (Фінляндыя) і SIGMA H.V.e K (Германія).

Паводле сюжэта, таленавіты правінцыяльны акцёр Мікалай Еўлахоў разам з часцямі белагвардзейцаў спрабуе выратавацца ад бальшавікоў. На адной чыгуначнай станцыі яны трапляюць у рукі чырвонаармейцаў. Вырашыўшы не цырымоніцца з палоннымі, перад расстрэлам строй абыходзіць чырвоны камандзір Плотнікаў. Праходзячы міма Еўлахова, Плотнікаў аказваецца ў замяшанні: яны падобныя адзін да аднаго як дзве кроплі вады. Але нечакана да станцыі прарвалася конніца белых, і ў баі Плотнікаў гіне.

Апынуўшыся неўзабаве ў Фінляндыі, Еўлахоў тут жа пачынае збіраць матэрыялы аб Плотнікаве, вывучаць яго біяграфію і ў яго з'яўляецца авантурны план. З падробленымі дакументамі ў Расію вяртаецца ўжо не Еўлахоў, а дзіўным чынам уваскрэслы Плотнікаў. У адпаведнасці з ідэямі сімвалізму і эпохі Сярэбранага веку Еўлахоў пачынае жыць чужое жыццё, а дакладней, іграць яго, нібы ролю. Аж да ўласнага расстрэлу.

Раней фільм быў адзначаны цэлым шэрагам прэстыжных фестывальных узнагарод: прызам Федэрацыі кінаклубаў Расіі на 35-м Маскоўскім міжнародным кінафестывалі, спецыяльным прызам Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы "Разам", а таксама Выканаўчага камітэта СНД "Кіно без межаў за развіццё культурнага супрацоўніцтва і ўмацаванне дружбы паміж народамі" на XX Мінскім міжнародным кінафестывалі "Лістапад", спецыяльным прызам імя Аляксандра Твардоўскага "За лепшы сцэнарый" і прэміяй імя Анатоля Папанава за лепшую ролю на VI Усерасійскім кінафестывалі акцёраў-рэжысёраў "Залаты Фенікс", прэміяй "За лепшую мужчынскую ролю" акцёру Максіму Суханаву на ХVII міжнародным фестывалі "Цёмныя ночы" (Эстонія).

"Ніка" - Нацыянальная прэмія Расійскай акадэміі канематаграфічных мастацтваў, лічыцца галоўнай кінаўзнагародай у Расіі, іншых краінах СНД і Балтыі. Была зацверджана ў 1987 годзе Сакратарыятам Саюза кінематаграфістаў СССР.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі