Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Жнв 2015

Кантракт з Дэйвам Льюісам падпісаны да канца алімпійскага цыкла

13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кантракт з Дэйвам Льюісам падпісаны да канца алімпійскага цыкла. Аб гэтым сёння на прэс-канферэнцыі паведаміў старшыня Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь Ігар Рачкоўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Кантракт разлічаны да 31 мая 2018 года. Федэрацыя не сумнявалася ні на секунду ў прафесіяналізме гэтага спецыяліста. Пры нашай першай сустрэчы Дэйв Льюіс не засяроджваў увагу на фінансавым складніку. Я як кіраўнік федэрацыі добра разумеў, што пасля чэмпіянату свету ў Чэхіі ў яго будзе шмат прапаноў, але Дэйв Льюіс дакладна сказаў, што хоча прадоўжыць работу ў Беларусі. Магу толькі дадаць, што ўмовы другога кантракта лепшыя, сума павялічылася, але ўсё ў разумных межах", - сказаў старшыня ФХРБ.

Без істотных змяненняў і ў трэнерскім штабе. Работу са зборнай Беларусі прадоўжаць Мікаэль Ленэр і Крэйг Вудкрафт. Асісціраваць Дэйву Льюісу па-ранейшаму будуць Алег Антоненка і Андрэй Мезін, з якімі кантракты былі заключаны раней.

Змяненне толькі адно - Аляксандра Журыка, які заключыў кантракт з клубам ВХЛ, у структуры нацыянальнай каманды заменіць Юрый Файкоў. "Зусім нядаўна пазнаёміўся з Юрыем Файковым. Гэта выдатны спецыяліст, у яго вялікі хакейны багаж ведаў", - пракаменціраваў змяненне ў сваім штабе Дэйв Льюіс.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі