Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

5 Жнв 2014

Кангрэс педыятраў краін СНД пройдзе ў кастрычніку ў Мінску

5 жніўня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. VI Кангрэс педыятраў краін СНД "Дзіця і грамадства: праблемы здароўя, развіцця і харчавання" пройдзе 9-10 кастрычніка ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў Пастаянным камітэце Саюзнай дзяржавы, які аказвае падтрымку ў арганізацыі форуму.

У час навуковай праграмы кангрэса будуць абмяркоўвацца ключавыя пытанні сучаснай педыятрыі. У іх ліку асаблівасці стану здароўя дзяцей краін СНД і падыходаў да аказання медыцынскай дапамогі, дэмаграфічныя праблемы і шляхі іх вырашэння, удасканаленне аказання медыцынскай дапамогі дзецям на розных этапах, навуковыя і практычныя напрамкі развіцця прафілактычных праграм у педыятрыі. Будуць разгледжаны праблемы, звязаныя з доглядам і рацыянальным выкормліваннем здаровага дзіцяці ў сучасных умовах, рацыянальным харчаваннем цяжарных і кормячых жанчын, харчаваннем здаровага і хворага дзіцяці, атлусценнем у дзяцей, а таксама многія іншыя актуальныя тэмы.

У рабоце кангрэса прымуць удзел вядучыя спецыялісты ў галіне педыятрыі з краін СНД і далёкага замежжа.

Форум традыцыйна праводзіцца па ініцыятыве Федэрацыі педыятраў краін СНД, заснаванай у 2008 годзе, і праходзіць у адной з краін Садружнасці. Раней ён праходзіў у Кіеве (2009), Астане (2010), Маскве (2011), Львове (2012) і Кішынёве (2013).

Суарганізатарамі кангрэса з'яўляюцца Міністэрства аховы здароўя Беларусі, Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр "Маці і дзіця", Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі, Асацыяцыя акушэраў-гінеколаў і неанатолагаў Беларусі, Беларуская асацыяцыя ўрачоў, Нацыянальнае таварыства дыетолагаў (Расія), Расійская асацыяцыя спецыялістаў перынатальнай медыцыны, Расійская асацыяцыя педыятрычных цэнтраў, Асацыяцыя педыятраў Украіны, Міжнародная педыятрычная асацыяцыя "Глабальная ініцыятыва па кансэнсусе ў педыятрыі і дзіцячым здароўі".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі