Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Лют 2013

Канферэнцыя аб абароне брэндаў у Мытным саюзе адбудзецца 19 лютага ў Мінску

8 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Абарона брэндаў у Мытным саюзе: імідж кампаніі - імідж краіны" адбудзецца 19 лютага ў Мінску. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў асацыяцыі "БелБрэнд".

У мерапрыемстве чакаецца ўдзел прадстаўнікоў Еўразійскай эканамічнай камісіі, арганізацыі "РусБрэнд" (Масква), Казахстанскай асацыяцыі ўладальнікаў таварных знакаў (Алмата), Міжнароднай асацыяцыі таварных знакаў (Брусель), стваральнікаў нацыянальнага рэйтынга Belarusian Brands (МРР Сonsulting, Украіна).

З беларускага боку пацвердзілі ўдзел у канферэнцыі прадстаўнікі ўрадавых структур, мытных і судовых органаў, патэнтных ведамстваў, дзелавых колаў, бізнес-супольнасці, вучоныя, юрысты, дыпламаты, эксперты. У "БелБрэндзе" таксама назвалі сярод удзельнікаў канферэнцыі і праваўладальнікаў вядомых брэндаў, якія прадстаўляюць знешнеэканамічныя інтарэсы Беларусі за мяжой: Milavitsa, Belavia, "Алiварыя", ABC, Belshina, "Камунарка", "Гродзенскiя прысмакi", "Бабуліна крынка", "Слодыч", "Mінскі завод пеністых він", "Беллакт", "Свiтанак", "Лідская мука", "Магілёўхімвалакно" і іншых. Канферэнцыя пройдзе ў форме круглага стала, адбудзецца дыскусія ў сферы абароны таварных знакаў і інтэлектуальнай уласнасці на ўзроўні партнёрскіх адносін краін Мытнага саюза.

Старшыня асацыяцыі "БелБрэнд" Альберт Таіпаў адзначыў: "Мы зацікаўлены ў фарміраванні грамадскай думкі, заахвочванні да дзелавой актыўнасці, павышэнні прэстыжнасці маркі "Зроблена ў Мытным саюзе". Асацыяцыя выпусціла кнігу "Абарона брэндаў беларускіх вытворцаў на знешніх рынках". У ёй зроблена першая ў Беларусі спроба сістэмна прадставіць тэму, паглядзець на яе з пазіцыі нацыянальных інтарэсаў, дзяржаўнага і прыватнага партнёрства, сучасных тэндэнцый на рынку кантрафактнай прадукцыі. Гэта праблема не новая, але ва ўмовах зменлівай канфігурацыі знешнеэканамічных інтарэсаў, звязаных са стварэннем АЭП, уступленнем Расіі ў СГА, яна набывае асаблівую актуальнасць, адзначылі ў асацыяцыі. Гэта тэма будзе абмяркоўвацца на канферэнцыі.

Таксама будуць разгледжаны праблемы на рэгіянальным і міжнародным узроўні па рознаму спектру пытанняў у галіне аховы і абароны інтэлектуальнай уласнасці, уніфікацыі нацыянальных заканадаўстваў і працэдур, дасудовай і судовай практыкі вырашэння спрэчак вакол савецкіх брэндаў.

Гэта будзе другая ў Беларусі канферэнцыя на такую тэму. Першая прайшла год таму, дзе вызначыліся філасофія пытання, стратэгія бачання праблемы, адзначылі ў асацыяцыі "БелБрэнд".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі