Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

7 Стд 2015

Каманда Расіі стала пераможцам ХI Каляднага хакейнага турніру, абыграўшы ў фінале каманду Прэзідэнта Беларусі з лікам 2:0

8 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На лёдзе вялікай арэны "Чыжоўка-Арэны" завяршыўся фінальны матч ХI Каляднага міжнароднага турніру аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Вырашальны паядынак паміж камандай Расіі і лядовай дружынай Прэзідэнта Беларусі завяршыўся з лікам 2:0 (1:0, 1:0, 0:0) на карысць расійскіх хакеістаў. Яны трэці раз сталі ўладальнікамі галоўнага прыза турніру. Раней каманда Расіі была мацнейшай у 2007 і 2011 гадах.

У першым перыядзе беларусы мелі тэрытарыяльную і гульнявую перавагу, некалькі разоў дзейнічалі ў колькаснай большасці, але не выкарысталі зручныя моманты для ўзяцця варот каманды Расіі. Расіяне ж, стрымаўшы стартавы націск гаспадароў, на 15-й мінуце першага перыяду выйшлі наперад. У большасці вызначыўся іх знакаміты форвард, які гуляў у свой час у НХЛ, Аляксей Яшын. У дэбюце другога перыяду расійская каманда павялічыла сваю перавагу. Аўтарам другой закінутай шайбы стаў чэмпіён свету па хакеі 1993 года Ігар Варыцкі. Ігракі беларускай каманды нанеслі шэраг небяспечных кідкоў па варотах сапернікаў, аднак яны не сталі невырашальнай задачай для галкіпера расійскай зборнай Андрэя Малкава. Па ходзе другой 20-мінуткі беларусы чатыры мінуты запар гулялі поўнай пяцёркай супраць чацвярых расіян, аднак і гэта магчымасць для змянення сцэнарыя матчу аказалася не выкарыстанай. У трэцім гульнявым адрэзку расійскія хакеісты пастараліся выключыць усялякую рызыку са сваіх дзеянняў. Беларусы ж так і не змаглі пераадолець эшаланіраваную абарону і адсвяткаваць галявы поспех.

Лепшымі ігракамі фінальнага матчу прызнаны галкіпер Андрэй Малкаў (Расія) і форвард Сцяпан Панамароў (каманда Прэзідэнта Беларусі).

На папярэднім этапе цяперашняга Каляднага турніру фіналісты атрымалі па тры перамогі. Беларусы выйгралі ў каманд Славакіі (5:1), Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў (12:4) і Швейцарыі (12:2). Расіяне былі мацнейшымі за аматарскія дружыны Фінляндыі (5:4), Германіі (12:0) і Латвіі (11:3).

Як паведамлялася, бронзавым прызёрам турніру стала каманда Фінляндыі. 7 студзеня ў паядынку за 3-е месца яна выйграла ў каманды Славакіі з лікам 8:6 (3:2, 2:2, 3:2). Фінскія хакеісты завалодалі бронзай Каляднага хакейнага турніру 6-ы раз. Раней яны займалі падагульняючае 3-е месца ў 2007, 2009, 2010, 2011, 2014 гадах.

У мінулыя гады пераможцам Каляднага міжнароднага хакейнага турніру восем разоў станавілася каманда Прэзідэнта Беларусі (у 2005, 2006, 2008, 2009, 2010, 2012, 2013 і 2014 гадах). Расійская дружына заваёўвала ўзнагароды вышэйшай вартасці ў 2007 і 2011 гадах, пераадолеўшы тады ў фінале беларусаў.

Арганізатарамі цяперашніх спаборніцтваў выступілі Міністэрства спорту і турызму, Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь (ФХРБ), Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, Прэзідэнцкі спартыўны клуб. Партнёры турніру - кампаніі "Вэлком", "Чысты бераг", "Беларуская калійная кампанія", "Белнафтахім" і ААТ "ААБ Беларусбанк". Інфармацыйны партнёр - Белтэлерадыёкампанія.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі