Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

28 Лют 2014

Каляндар падзей у Беларусі: сакавік 2014

 

Міжнародны маладзёжны тэатральны форум "М@рт-кантакт"Міжнародны маладзёжны тэатральны форум "М@рт-кантакт"

Выстаўка "Слуцкія паясы"

Выстаўка "Слуцкія паясы" Слуцкія паясы – сусветна вядомая рэліквія беларускага народа. Шэдэўры ткацтва ствараліся ў ХVIII - XIX стагоддзях на мануфактурах, самай вядомай з якіх была Слуцкая, што прыналежыла князям Радзівілам. Паясы з шаўковых, залатых і сярэбраных нітак ткалі ўручную па вельмі складанай тэхналогіі. З даўніх часоў яны былі атрыбутам мужчынскага касцюма, сімвалам улады і багацця ўладальніка. На выстаўцы прадстаўлены 4 паясы канца XVIII – пачатку XIX стагоддзяў са збору Львоўскага гістарычнага музея, а таксама партрэты прадстаўнікоў беларускай шляхты XVIII-XIX стагоддзяў.

Калі: 8 мая 2013 – 18 красавіка 2014
Дзе: Мінск, Нацыянальны мастацкі музей  

Выстаўка "Дух часу і раскошы: мода і стыль 1820-1920 гадоў"

Выстаўка "Дух часу і раскошы: мода і стыль 1820-1920 гадоў"У раскошных пакоях Мірскага замка ўпершыню выстаўляецца ўнікальны збор з прыватнай калекцыі дызайнера Ігара Сурмачэўскага: адзенне, абутак і аксесуары – усё, што было неад'емнымі атрыбутамі жаночага вобраза ў 1820-1920 гады. Напрыклад, у Слановай зале знакамітай княжацкай рэзідэнцыі прадстаўлены вячэрнія, бальныя і нават вясельныя сукенкі, якія адлюстроўваюць модныя тэндэнцыі, што панавалі ў Еўропе стагоддзе таму…

Калі: 20 снежня 2013 – 30 мая 2014
Дзе: Гродзенская вобласць, Мірскі замак

"Шоу Гіпапатамус" у Белдзяржцырку

"Шоу Гіпапатамус" у БелдзяржцыркуАдзіны ў свеце дрэсіроўшчык, які працуе адначасова з некалькімі бегемотамі, народны артыст Расіі Тофік Ахундаў упершыню прадставіць у беларускай сталіцы сваю грандыёзную праграму. Гэта непаўторны атракцыён, у якім адны з самых вялікіх жывёл планеты ўражваюць гледачоў складанымі трукамі і неверагоднымі піруэтамі. Бегемоты гуляюць у чахарду, будуюць "пірамідку", перакульваюцца на спіне і нават танцуюць вальс...

Калі: 31 студзеня – 20 красавіка
Дзе: Мінск, Белдзяржцырк

Масленіца ў Дудутках

Масленіца ў ДудуткахУ першы дзень каляндарнай вясны знакамітая музейная вёска "Дудуткі" запрашае гасцей на святкаванне Масленіцы. Жадаючыя стануць удзельнікамі вясёлага дзейства "Вызваленне Вясны" з зімовага палону: у "Дудутках" будуць ушаноўваць прыгажуню Вясну, спальваць пудзіла Зімы, вадзіць карагоды вакол вогнішча і частавацца блінамі. Акрамя таго, у праграме – мноства старадаўніх забаў (стральба з лука, валоданне баявой сякерай і мячом, рыцарскія баі, спаборніцтвы з падарункамі на масленічным слупе), народныя песні, танцы, вясёлыя беларускія гульні, катанне на конях. У кафэ "Дудуткі" і "Карчма" можна пакаштаваць беларускія стравы (дранікі, свойскія каўбаскі, калдуны) і моцныя напіткі, а ў майстэрнях – навучыцца старадаўняму рамяству і набыць сувеніры.

Калі: 1 сакавіка
Дзе: Мінская вобласць, музей старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій "Дудуткі"  

Масленіца ў Музеі народнай архітэктуры і побыту

Масленіца ў Музеі народнай архітэктуры і побытуПа даўняй традыцыі музей-скансэн у Строчыцах таксама святкуе вясёлую Масленіцу, і яго гасцей чакае шмат сюрпрызаў. Напрыклад, унікальная выстаўка старадаўніх кухонных прылад для прыгатавання абавязковых масленічных страў – сыру і сметанковага масла. На працягу дня ў музеі пад адкрытым небам будуць арганізаваны забавы каля Масленічнага слупа, майстар-класы па беларускіх народных танцах і спевах, выступленні вакальных калектываў і фолк-груп, конкурсы "Масленічная лялька-2014" і імправізаванай драўлянай скульптуры, масленічныя карагоды. Акрамя таго, тут будуць ушаноўваць маладыя сямейныя пары, якія ажаніліся за апошні год (для ўдзелу важна не забыць копію пасведчання аб заключэнні шлюбу). Госці свята ўбачаць традыцыйны абрад "Пахаванне бабы" (гісторыка-этнаграфічны рэгіён "Паазер’е"), спаляць пудзіла Зімы і, вядома, будуць частавацца смачнымі масленічнымі блінамі.

Калі: 2 сакавіка
Дзе: Мінскі раён, Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту

Вясенні Bolshoy Fashion Market у Мінску

Вясенні Bolshoy Fashion Market у МінскуНа вясенняй выстаўцы-кірмашы ў Мінску прадставяць калекцыі беларускіх дызайнераў сезона вясна-лета 2014. У рамках fashion-мерапрыемства адбудуцца модныя паказы жаночага і мужчынскага адзення, дэманстрацыі дзіцячых калекцый. Акрамя таго, у праграме – семінары стылістаў аб модных трэндах, розыгрышы падарункаў, і, вядома, адна з самых доўгачаканых падзей – кірмаш дызайнерскага адзення і аксэсуараў…

Калі: 1 – 2 сакавіка
Дзе: Мінск, Нацыянальная школа прыгажосці

Прэм'ера оперы "Рыгалета" ў Вялікім тэатры

"Рыгалета" ў Вялікім тэатрыПрэм'еру сусветна вядомага шэдэўра Джузэпэ Вэрдзі на галоўнай сцэне краіны прадставіць аўтар больш як 100 оперных спектакляў і мюзіклаў эстонскі рэжысёр Неэме Кунінгас. Вядомы драматург не ўпершыню звяртаецца да "Рыгалета" – да гэтага былі пастаноўкі ў Эстоніі і Швецыі, якія адрозніваюцца па форме і сцэнаграфіі. У Мінску гледачоў чакаюць цудоўныя партыі вядучых салістаў і артыстаў  Вялікага тэатра Беларусі, неверагодныя сюжэтныя хітраспляценні, нечаканыя дэкарацыі і  дынамічны, сучасны фінал. Ролю прыгажуні Мадалены выканае знакамітая беларуская оперная дзіва Аксана Волкава, якая выконвае вядучыя партыі ў спектаклях Вялікага тэатра Расіі, Оперы Ніцы, на сцэне Тэатра Масіма ў Палерма, Тэатры Сан Карла ў Неапалі… У 2013 годзе салістка Вялікага тэатра Беларусі дэбютавала ў нью-ёркскай "Метраполітэн-оперы", прычым таксама ў оперы "Рыгалета".

Калі: 1 – 2 сакавіка
Дзе: Мінск, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь

Лядовае шоу Ільі Авербуха "Ледніковы перыяд"

Лядовае шоу Ільі Авербуха "Ледніковы перыяд"Легендарны тэлепраект "Ледніковы перыяд", які адзначае 10-годдзе, аб’яднаў лепшых фігурыстаў нашага часу і заваяваў сэрцы мільёнаў гледачоў па ўсім свеце. У лядовым шоу таленавітага фігурыста і трэнера Ільі Авербуха ў Мінску выступяць сусветныя зоркі фігурнага катання, удзельнікі новага сезона "Кубак прафесіяналаў": Аляксей Ягудзін, Таццяна Наўка і Раман Кастамараў, Таццяна Тацьмяніна і Максім Марынін,  Аляксей Ціханаў і Марыя Пятрова, Повілас Ванагас і Маргарыта Драбязка, Аксана Домніна і Максім Шабалін,  Албена Дэнкава і Максім Ставіскі… Гледачоў чакае захапляючае відовішча і любімыя нумары ў выкананні вядомых фігурыстаў на лёдзе "Мінск-Арэны".

Калі: 4 сакавіка
Дзе: Мінск, Мінск-Арэна

Ірына Алеграва ў Мінску

Ірына Алеграва ў МінскуУладальніца прэстыжных музычных прэмій і выканаўца дзясяткаў хітоў Ірына Алеграва лічыцца імператрыцай расійскай эстрады. У 2012 годзе з поспехам адбыўся грандыёзны гастрольны тур спявачкі. На мінскай сцэне Ірына Алеграва прэзентуе новую сольную праграму, у якой выканае ўжо вядомыя кампазіцыі і навінкі, у тым ліку дуэт "Першае каханне – каханне апошняе" са спявачкай Славай…

Калі: 7 сакавіка
Дзе: Мінск, Мінск-Арэна

Мінскі вясенні фестываль танга (Minsk Spring Tango Festival 2014)

Мінскі вясенні фестываль тангаНапярэдадні самага жаноцкага свята фестываль танга ў Мінску, ужо трэці па ліку, аб’яднае танцораў, дыск-жакеяў і музыкантаў, улюбёных у гарачы аргенцінскі танец. У рамках фестывалю пройдуць мілонгі, урокі і семінары прызнаных танцоўшчыкаў, стваральнікаў уласных школ танга. А для аматараў мастацтва cinema ў музеі гісторыі кіно адбудуцца паказы, прысвечаныя іскрамётнаму танга.

Калі: 6 – 9 сакавіка
Дзе: Мінск, Рэспубліканскі палац культуры прафсаюзаў

30 Seconds to Mars у Мінску

30 Seconds to Mars у МінскуЛегендарная амерыканская рок-група 30 Seconds to Mars увайшла ў кнігу рэкордаў Гінеса па колькасці выступленняў у рамках тура "This Is War TSTM" – больш за 311 канцэртаў у 60 краінах. У Мінску група прадставіць новы альбом Love lust faith + dreams – паводле слоў саліста Джарэда Лета, лепшы за 15-гадовую гісторыю існавання калектыву. Першы сінгл "Up in the air" пакарыў ужо вяршыні прэстыжных рэйтынгаў і нават прагучаў на ўвесь свет з борта Міжнароднай касмічнай станцыі…

Калі: 10 сакавіка
Дзе: Мінск, Мінск-Арэна

Мірэй Мацье ў Мінску

Мірэй Мацье ў МінскуУладальніца цудоўнага голасу, сімвал цэлай эпохі шансона легендарная французская спявачка Мірэй Мацье – упершыню ў Беларусі. Сусветнае прызнанне яна атрымала пасля выканання песні "Jezebel" дзякуючы дзіўнаму падабенству з Эдзіт Піаф. Пры гэтым таленавітая спявачка знайшла свой вобраз, стаўшы яркай індывідуальнасцю на сцэне. Пласцінкі Мацье разышліся тыражом больш як 100 мільёнаў экзэмпляраў, а ў яе рэпертуары больш за 1000 песень на французскай, нямецкай, англійскай, італьянскай, іспанскай, правансальскай, каталанскай, японскай, кітайскай, рускай і фінскай мовах. У вялікай зале Палаца Рэспублікі ў Мінску Мірэй Мацье выканае свае знакамітыя хіты і падорыць гледачам цудоўны настрой.

Калі: 10 сакавіка
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі

Crazy Horse ў Мінску

Crazy Horse ў МінскуЛегендарнае французскае кабарэ, заснаванае Аленам Бернардэнам, – упершыню ў Мінску. За 60 гадоў існавання на выступленнях Crazy Horse пабывала больш за 15 мільёнаў гледачоў, сярод якіх Элвіс Прэслі, Элізабэт Тэйлар, Шэран Стоўн… Гастрольнае шоу Forever Crazy, створанае ў 2010 годзе спецыяльна для выступленняў кабарэ па свеце, аб’ядноўвае нумары-гісторыі з рознымі сюжэтамі, музыкай, касцюмамі. Для кожнай краіны – свая праграма. У час мінскіх гастролей у дзень будзе паказана адно-два выступленні. Для VIP-гледачоў у якасці дадатка – фуршэт у французскім стылі.

Калі: 12 – 16 сакавіка
Дзе: Мінск, Палац культуры прафсаюзаў

Нацыянальны балет Грузіі "Сухішвілі" ў Беларусі

Нацыянальны балет Грузіі "Сухішвілі" ў БеларусіГрузінскі балет "Сухішвілі" атрымаў сусветную славу, стаўшы першым ансамблем народнага танца, які выступіў на такіх вядомых сцэнах, як "Ла Скала", "Метраполітэн", "Альберт-Хол"… Знакамітае шоу калектыву – гэта дзіўнае спалучэнне нацыянальных традыцый танца і фальклору сонечнай Грузіі, надзвычайнай энергетыкі, усходняга тэмпераменту танцораў і сучасных тэхналогій.  Балет "Сухішвілі" не ўпершыню ў Беларусі, але яго выступленні гледачы чакаюць з нязменным інтарэсам.
 
Калі, дзе:
13 сакавіка – Мінск, КЗ "Мінск"
14 сакавіка – Віцебск, КЗ "Віцебск"

XXVII Міжнародны фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкі

XXVII Міжнародны фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкіМіжнародны форум збярэ ў старадаўнім Полацку музыкантаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Іспаніі, Польшчы і Германіі. Адкрыецца фестываль праграмай "Музыка каралёў". Пад купалам Сафійскага сабора прагучаць шэдэўры эпохі барока ў выкананні вядучай салісткі Вялікага тэатра Беларусі Аксаны Волкавай, якая стала першай беларускай опернай спявачкай, што выступіла ў "Метраполітэн-опера". Аматараў класікі чакае насычаная праграма музычных вечароў:

13 сакавіка
Урачыстае адкрыццё. Праграма "Музыка каралёў" – Аксана Волкава і ансамбль салістаў "Партыта"
20 сакавіка
Канцэрт духоўнай і свецкай харавой музыкі – Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь
23 сакавіка
Канцэрт арганнай музыкі "Вялікі Бах" – Ксенія Пагарэлая (арган)
30 сакавіка
Канцэрт-рапсодыя Ксеніі Пагарэлай, госці вечара – камерны аркестр "Еўропа-Цэнтр", Узорны хор дзіцячай школы мастацтваў №1 Віцебска (дырыжор – Віталь Раўза) і арганіст Іаахім Айхорн (Германія)

Калі: 13 сакавіка – 2 мая
Дзе: Віцебская вобласць, Полацк, Сафійскі сабор

Дзмітрый Калдун у Мінску

Дзмітрый Калдун у МінскуПераможца расійскага тэлепраекта "Фабрыка зорак-6" і фіналіст міжнароднага песеннага конкурсу "Еўрабачанне-2007" Дзмітрый Калдун прадаўжае пакараць вяршыні папулярных музычных чартаў і радаваць паклоннікаў эксперыментамі. У новым альбоме "Горад вялікіх агнёў", які спявак прэзентуе ў родным Мінску, сабраны 10 рамантычных гісторый, якія аб’ядналі захаканых людзей у розных гарадах свету…

Калі: 14 сакавіка
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі

Выстаўка Нікаса Сафронава ў Мінску

Выстаўка Нікаса Сафронава ў МінскуРасійскі мастак Нікас Сафронаў – адзін з нямногіх сучасных жывапісцаў, які дасягнуў сусветнага прызнання. Большасць яго работ знаходзяцца ў прыватных зборах і музеях Заходняй Еўропы і Амерыкі. Сярод знакамітых уладальнікаў карцін Сафронава – Сафі Ларэн, Ален Дэлон, Жан-Поль Бельмандо, П’ер Кардэн, Мансэрат Кабалье, Мадонна… На выстаўцы ў Мінску будзе прадстаўлена больш за 90 новых работ майстра ў розных жанрах, у тым ліку эксклюзіўныя палотны ва ўнікальным аўтарскім стылі "Dreаm vision", дзякуючы якому мастак быў занесены ў кнігу рэкордаў Гінеса…

Калі: 17 сакавіка – 4 мая
Дзе: Мінск, Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага

Cirque du Soleil у Мінску

Cirque du Soleil у МінскуСусветна вядомая трупа Цырка Дзю Салей вяртаецца ў Мінск з новай праграмай, у якой увасобіліся філасофія і векавыя традыцыі кітайскага тэатра. У захапляючым шоу "Драліён" (Dralion) у вобразах Дракона і Льва злучыліся чатыры стыхіі і два светы, якія проціборствуюць – Захад і Усход. Гледачоў чакаюць цудоўныя акрабатычныя нумары, неверагодная энергетыка і майстэрства артыстаў, шыкоўныя касцюмы, экзатычныя дэкарацыі і лепшае музычнае суправаджэнне…

Калі: 20 – 23 сакавіка
Дзе: Мінск, Мінск-Арэна

IX Міжнародны маладзёжны тэатральны форум "М@рт-кантакт"

IX Міжнародны маладзёжны тэатральны форум "М@рт-кантакт"Міжнародны форум збярэ тэатральныя калектывы з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы, Балгарыі і Германіі. У гэтым годзе аматараў Мельпамены чакае сусветная класіка ў нетрадыцыйнай інтэрпрэтацыі вядомых рэжысёраў: "Кароль Лір", "Фаўст", "Гамлет", "Злачынства і кара"… Міжнароднае журы ўзначаліць народная артыстка СССР, Герой Украіны Ада Рогаўцава. Таксама ў праграме форуму – творчыя сустрэчы, прэс-канферэнцыі, круглы стол, майстэрня маладой рэжысуры і майстар-класы ад Варшаўскага інстытута Адама Міцкевіча.

Калі: 21 – 27 сакавіка
Дзе: Магілёў, Магілёўскі абласны драматычны тэатр, Палац культуры вобласці

Выстаўка "Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі"

Выстаўка "Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі"Упершыню галоўны мастацкі музей краіны прадстаўляе выстаўку лепшых узораў беларускага мастацтва за дзесяць стагоддзяў – ад часоў Візантыі да сучаснасці. У экспазіцыю  ўвайшлі ўнікальныя палотны выдатных беларускіх мастакоў, якія атрымалі сусветнае прызнанне, чые работы зусім нядаўна ўдалося вярнуць на радзіму. Наведвальнікі змогуць убачыць карціны Марка Шагала, Хаіма Суціна, а таксама знакамітае палатно Валенція Ваньковіча "Партрэт Томаша Зана", кнігу Сімяона Полацкага "Жазло праўлення" 1667 года…

Калі: 27 сакавіка – 10 ліпеня
Дзе: Мінск, Нацыянальны мастацкі музей

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі